Другая ліванская вайна
Другая ліванская вайна | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Частка араба-ізраільскага канфлікту | |||
![]() Карта зоны канфлікту | |||
Дата | 12 ліпеня — 14 жніўня 2006 | ||
Месца | Ліван, Ізраіль | ||
Прычына | ракетна-мінамётны абстрэл «Хезбалой» прыгранічных населеных пунктаў Ізраіля, забойства 3 і захоп 2 ваеннаслужачых з асабовага склада памежнага патруля. | ||
Вынік |
Спыненне агню, Рэзалюцыя № 1701 Савбяса ААН [1] |
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Другая ліванская вайна (афіцыйнае найменне ў Ізраілі з 21 сакавіка 2007 года[16], у арабскім свеце — «Ліпеньская вайна») — узброенае сутыкненне паміж дзяржавай Ізраіль, з аднаго боку, і радыкальнай шыіцкай групоўкай «Хезбала», фактычна цалкам кантралявалай паўднёвыя раёны дзяржавы Ліван, з іншага боку. Баявыя дзеянні доўжыліся 34 дні ў ліпені—жніўні 2006 года.
Канфлікт быў справакаваны 12 ліпеня ракетна-мінамётным абстрэлам умацаванага пункта «Нурыт» і прыгранічнага населенага пункта Шломі на поўначы Ізраіля (пры абстрэле былі паранены 11 чалавек[17]) з адначасовым нападам на памежны патруль (забойства трох і захоп двух ізраільскіх ваеннаслужачых) Арміі абароны Ізраіля на ізраільска-ліванскай мяжы баявікамі «Хезбалы».
Баявікі «Хезбалы» на працягу месяца праводзілі масіраваны ракетны абстрэл паўночных гарадоў і паселішчаў Ізраіля.
Падчас наземнай аперацыі арміі Ізраіля ўдалося прасунуцца ўглыб ліванскай тэрыторыі на 15-20 км, выйсці да ракі Літані і ў значнай ступені зачысціць акупаваную тэрыторыю ад баявікоў «Хезбалы». Акрамя таго, баявыя дзеянні на поўдні Лівана суправаджаліся бесперапыннымі бамбардзіроўкамі населеных пунктаў і аб'ектаў інфраструктуры на ўсёй тэрыторыі Лівана.
Баявыя дзеянні працягваліся з 12 ліпеня па 14 жніўня 2006 года, калі ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Савета Бяспекі ААН было абвешчана спыненне агню.
1 кастрычніка 2006 года Ізраіль завяршыў вывад войскаў з тэрыторыі Паўднёвага Лівана. Кантроль над поўднем Лівана цалкам перайшоў да падраздзяленняў урадавай ліванскай арміі і міратворцаў ААН. Да пачатку кастрычніка на поўдні Лівана ўжо былі дыслакаваны каля 10 тыс. ліванскіх ваенных і звыш 5 тыс. міратворцаў.
Зноскі
- ↑ Permanent Ceasefire to Be Based on Creation Of Buffer Zone Free of Armed Personnel Other than UN, Lebanese Forces (англ.)
- ↑ Беларусь вновь обвинили в незаконных поставках оружия Архівавана 13 мая 2021.
- ↑ а б в г д В. Ключников. Анализ некоторых военных аспектов ливано-израильского конфликта // «Зарубежное военное обозрение», № 12 (717), 2006. стр.7-15
- ↑ Lebanese Security and the Hezbollah Архівавана 15 жніўня 2006. (англ.)
- ↑ Winograd Commission Report, page 353 Архівавана 13 мая 2014. (іўрыт)
- ↑ The Second Lebanon War (2006), 12 Jul 2006 (англ.)
- ↑ Man wounded in Second Lebanon War dies, Ahiya Raved, 08.30.07 (англ.)
- ↑ «Хезбала» прызнае маштаб страт, 15.12.2006 Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ «Хезбала» скарэктавала маштаб сваіх страт падчас войны з Ізраілем «Яўрэйскі свет» / ISRAland, РБК
- ↑ а б Алег Граноўскі Статыстыка Другой ліванскай вайны Waronline.org
- ↑ HEZBOLLAH’S SHIFTING LOSSES DURING THE JULY WAR // Beirut Gossip (Quotes excerpted from miscellaneous press reports on the demonstrations in Downtown Beirut) (англ.)(недаступная спасылка). The Associated Press (15 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2013. Праверана 3 лістапада 2012.
- ↑ «Хезбала»: падчас ліванскай вайны загінулі 250 баявікоў , newsru.co.il (15 снежня 2006 г.). Праверана 3 лістапада 2012.
- ↑ Peacekeeping force won’t disarm Hizbollah, By Patrick Bishop in Tyre, 22 Aug 2006 (англ.)
- ↑ Teheran fund pays war compensation to Hizbollah families, By Con Coughlin, Defence and Security Editor, 04 Aug 2006 (англ.)
- ↑ Происшествия // «Зарубежное военное обозрение», № 9 (714), 2006. стр.78
- ↑ Апошняя ліванская вайна здабыла імя, 22.03.2007 Архівавана 25 снежня 2007.
- ↑ 11 ізраільцян паранены пры абстрэле паўночнай мяжы, 12 ліпеня 2006 г. Архівавана 12 сакавіка 2013.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Другая ліванская вайна