Нацкая аперацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацкая аперацыя
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
'
'
Дата 9 верасня 1942
Месца рака Нача
Вынік падрыў маста цераз раку, перапынены рух на чыгуначнай магістралі на 6 дзён
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік 277-ы партызанскі полк Трэці рэйх Нямецкія акупацыйныя войскі і іх саюзнікі
Камандуючыя
С. А. Мазур

Нацкая аперацыя — падрыў 277-м партызанскім атрадам чыгуначнага маста цераз раку Нача на лініі БарысаўКрупкі 9 верасня 1942 года.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Мост цераз раку Нача за 8 кіламетраў на захад ад станцыі Крупкі меў стратэгічнае значэнне на чыгуначнай магістралі МінскОрша. Яго ахоўваў нямецкі гарнізон колькасцю каля 70 чалавек. Буйныя гарнізоны праціўніка знаходзіліся на найбліжэйшых станцыях Крупкі, Барысаў, Бобр, у вёсцы Нача. Аперацыя была праведзена ў ноч на 9 верасня 1942 года паводле загада Клічаўскага аператыўнага цэнтра.

Бой[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтавалі план і кіравалі аперацыяй камандзір атрада С. А. Мазур і камісар І. З. Ізох. Пад агнявым прыкрыццём партызаны атакавалі і знішчылі ахову маста, заклалі ўзрыўчатку і ўзарвалі яго. У ходзе аперацыі партызаны пусцілі пад адхон састаў з падмацаваннем, якое спяшалася на дапамогу ахове маста. Адначасова партызаны разграмілі ў вёсцы Нача атрад карнікаў. Агнём баявой аховы было сустрэта і адкінута падмацаванне (30 чалавек), якое было паслана акупантамі з гарадскога пасёлка Крупкі. У выніку аперацыі рух на гэтай магістралі быў перапынены на 6 сутак.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • М. У. Філімоненкаў // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 381. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.