Нацыянальная партыя Інданезіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Нацыянальная партыя Інданезіі
індан.: Partai Nasional Indonesia (PNI)
Лагатып
Дата заснавання:

4 ліпеня 1927, 29 студзеня 1946 (адноўлена)

Дата роспуску:

1931 (самароспуск), 1973 (злілася з іншымі партыямі ў Дэмакратычную партыю Інданезіі)

Штаб-кватэра:

Джакарта

Ідэалогія:

Мархаэнізм

Колькасць членаў:

10 000 (1929)

Партыйны друк:

газета «Сулу Мархаэніс»

Нацыянальная партыя Інданезіі (індан.: Partai Nasional Indonesia, PNI) — палітычная партыя Інданезіі, у розныя гады выступала з розных пазіцый пад рознымі лозунгамі.

Падстава партыі[правіць | правіць зыходнік]

Партыя была заснавана ў Бандунгу 4 ліпеня 1927 года групай інданезійскіх нацыяналістаў на чале з Ахмедам Сукарна. Спачатку звалася Інданезійскай нацыянальнай асацыяцыяй, у маі 1928 года назва была зменена. Нароўні з агульнадэмакратычнымі вымогамі абвясціла лозунг змагання за палітычную і эканамічную незалежнасць Інданезіі. На думку кіраўніцтва партыі, вызваленне Інданезіі ад галандскага панавання магло быць дасягнута шляхам шырокіх народных агульнанацыянальных дзеянняў, але без ужывання гвалту. Партыя праводзіла палітыку адмовы ад супрацы з каланіяльнымі ўладамі, распрацавала сваю сацыяльна-эканамічную праграму. Да канца 1929 года ў партыі было больш 10 тысяч членаў. Узрост уплыву Нацыянальнай партыі ў краіне выклікаў рэпрэсіі з боку каланіяльных улад. У 1930 годзе былі арыштаваны Сукарна і іншыя лідары партыі, яе дзейнасць была фактычна паралізавана і праз год яна самараспусцілася[1][2].

Партыя падчас кіравання Сукарна[правіць | правіць зыходнік]

Пасля абвяшчэння незалежнасці Інданезіі Нацыянальная партыя пачала аднаўляцца як адзіная ў краіне праўрадавая партыя. Аднак, ужо 22 жніўня 1945 года яе фармаванне было прыпынена прэзідэнтам Сукарна[3].

Сукарна — заснавальнік і галоўны ідэолаг партыі

29 студзеня 1946 года на з'ездзе ў Кедзіры (Усходняя Ява) партыя была адноўлена, яе нефармальным лідарам застаўся Сукарна, які лічыўся, згодна інданезійскай канстытуцыі, беспартыйным[4]. У якасці праграмы нацыянальнага аб'яднання і пабудовы незалежнай інданезійскай дзяржавы прыняла пяць прынцыпаў, высунутых Сукарна — інданезійскі нацыяналізм, інтэрнацыяналізм ці гуманізм, дыскусія ці дэмакратыя, сацыяльны дабрабыт і вера ў Бога.

Лідары партыі з 1945 года знаходзіліся на ключавых пастах ва ўрадзе, у 19521957 годах (з перапынкам у паўгода ў 19551956 годах) узначальвалі ўрада Інданезіі. Пасля выбараў 1955 года ўзмацнілася ўнутрыпартыйнае змаганне.

У маі 1950 года ў партыі адбыўся раскол, ад яе адлучылася Нацыянальная народная партыя[5].

У жніўні 1950 года быў утвораны новы інданезійскі парламент — Савет народных прадстаўнікоў. Нацыянальная партыя атрымала ў ім 36 месцаў[6].

У жніўні 1958 года частка левага крыла выйшла з партыі і ўтварыла Партыю Інданезіі.

У 1960 годзе генеральным старшынём партыі быў абраны лідар левага крыла Алі Састрааміджоя. Ідэалагічным грунтам Нацыянальнай партыі з'яўляўся мархаэнізм (ад «мархаэн» — просты чалавек) — распрацаваны Сукарна адменнік дробнабуржуазнага сацыялізму. Праграма партыі (1952 г.) утрымвала шэраг сацыяльных вымогаў: ліквідацыя феадальных перажыткаў, нацыяналізацыя важных галін прамысловасці, падвышэнне жыццёвага ўзроўня насельніцтва і др[7].

Партыя пасля 30 верасня 1965 года[правіць | правіць зыходнік]

Пасля падзей 30 верасня 1965 года левае крыло на чале з старшынём партыі Састрааміджоя на пазачарговым з'ездзе (красавік 1966 г.) было ўхілена з кіроўных органаў партыі. Да кіраўніцтва партыяй прыйшлі дзеячы, гатовыя супрацоўнічаць з новым рэжымам генерала Мухамеда Сухарта. У гэты перыяд уплыў партыі рэзка панізіўся. Разам з іншымі палітычнымі партыямі і праўрадавай арганізацыяй Голкар брала ўдзел у выбарах 1971 года, дзе паказала трэці вынік, але набрала менш за 7 працэнтаў галасоў і не была дапушчана ў парламент. У 1973 годзе Нацыянальная партыя злілася з партыямі Хрысціянскай, Каталіцкай, Мура і Лігай абаронцаў незалежнасці Інданезіі ў Дэмакратычную партыю Інданезіі.

Аднаўленне партыі ў 1990-х гадах[правіць | правіць зыходнік]

У 1995 годзе партыя была створаны Інданезійскі нацыянальны саюз, у 1998 годзе, пасля падзення дыктатуры Сухарта, ён быў ператвораны ў Інданезійскую нацыянальную партыю мархаэнізму, пад гэтай назвай партыя брала ўдзел у выбарах 1999 года[8][9][10].

Зноскі

  1. Ricklefs (1982) pp.174-176
  2. Kahin (1970) pp. 90-93
  3. Kahin (1970) p148
  4. Ricklefs (1982) p209
  5. Feith, Herbert. The Decline of Constitutional Democracy in Indonesia. An Equinox classic Indonesia book. Jakarta [u.a.]: Equinox, 2007. p. 144
  6. Cribb, Robert (2001) Parlemen Indonesia 1945-1959" (Indonesian Parliaments 1945-1959) in Panduan Parlelem Indonesia (Indonesian Parliamentary Guide), Yayasan API, Jakarta, ISBN 979-96532-1-5, pp. 285-286
  7. Gosnell(1958)
  8. Liddle (1978) p46
  9. Bambang Setiawan & Bestian Nainggolan (Eds) (2004) pp. 25-26
  10. Evans (2003) p23

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bambang Setiawan & Bestian Nainggolan (Eds) (2004) Partai-Partai Politik Indonesia: Ideologi dan Program 2004-2009 (Indonesian Political Parties: Ideologies and Programs 2004-2009 Kompas ISBN 979-709-121-X Шаблон:Id
  • Evans, Kevin Raymond, (2003) The History of Political Parties & General Elections in Indonesia, Arise Consultancies, Jakarta, ISBN 979-97445-0-4
  • Gosnell, Harold F. (1958) Indonesians Go to the Polls: The Parties and their Stand on Constitutional Issues in Midwest Journal of Political Science
  • Kahin, George McTurnan (1970), Nationalism and Revolution in Indonesia, Cornell University Press, ISBN 0-8014-9108-8
  • Liddle, R. William, The 1977 Indonesian and New Order Legitimacy, South East Asian Affairs 1978, Translation published in Pemilu-Pemilu Orde Baru, LP3ES, Jakarta, ISBN 979-8015-88-6 Шаблон:Id
  • Ricklefs, M.C. (1982), A History of Modern Indonesia, Macmillan Southeast Asian reprint, ISBN 0-333-24380-3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]