Сукарна
Сукарна індан.: Sukarno | |
![]() | |
Партыя | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Веравызнанне | іслам |
Нараджэнне | 6 чэрвеня 1901[2][3][…] |
Смерць | 21 чэрвеня 1970[5][2][…] (69 гадоў) |
Пахаванне | |
Бацька | Soekemi Sosrodihardjo[d] |
Маці | Ida Ayu Nyoman Rai[d] |
Жонка | Siti Oetari[d], Inggit Garnasih[d], Fatmawati[d], Hartini[d], Kartini Manoppo[d], Dewi Sukarno[d], Haryati[d], Yurike Sanger[d] і Heldy Djafar[d] |
Дзеці | Guntur Soekarnoputra[d], Мегаваці Сукарнапутры, Taufan Sukarnoputra[d], Sukmawati Soekarnoputri[d], Guruh Sukarnoputra[d], Rachmawati Soekarnoputri[d], Bayu Sukarnoputra[d], Totok Suryawan[d], Kartika Sari Dewi Soekarno[d] і Ayu Gembirowati[d] |
Аўтограф | ![]() |
Узнагароды | |
Сукарна (6 чэрвеня 1901, г. Сурабая, Інданезія — 21 чэрвеня 1970) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Інданезіі.
Скончыў Тэхналагічны інстытут у г. Бандунг (1925). Удзельнік стварэння «Бандунгскага даследчага клуба» (1926), на базе якога ў 1927 створана Нацыянальная партыя Інданезіі; яе першы старшыня. За антыкаланіяльную дзейнасць у 1929-31 зняволены ў турме, з 1933 па 1942 у ссылцы. У 1945 сфармуляваў 5 прынцыпаў (нацыяналізм, інтэрнацыяналізм, народаўладдзе, сацыяльная справядлівасць, вера ў адзінага Бога), якія сталі афіцыйнай ідэалогіяй Інданезіі. 17 жніўня 1945 года Сукарна абвясціў незалежнасць Рэспублікі Інданезія. Абраны яе прэзідэнтам, узначаліў барацьбу супраць нідэрландскіх каланізатараў (1945-49). У 1957-59 па яго ініцыятыве ў краіне сфарміраваны лад т.зв. «накіроўвальнай дэмакратыі» на аснове канцэпцыі функцыянальных груп, члены якіх звязаны агульнай дзейнасцю, рэлігіяй, адукацыяй і г.д. Быў распушчаны парламент, новыя дэпутаты прызначаны асабіста Сукарнам, які сканцэнтраваў у сваіх руках заканадаўчую і выканаўчую ўладу. У 1963 абвешчаны пажыццёвым прэзідэнтам краіны. Сукарна адзін з ініцыятараў Бандунгскай канферэнцыі 1955 і руху Недалучэння. Яго кірунак на пашырэнне сувязей з СССР і КНР абвастрыў адносіны з краінамі Захаду, найперш з-за канфлікту з Малайзіяй і выхаду Інданезіі з ААН (студзень 1965). Палітыка Сукарны прывяла да эканамічнага крызісу, які супаў з вострым канфліктам паміж камуністамі і арміяй. Пасля путчу 30.9.1965 адхілены ад рэальнага кіраўніцтва краінай, у 1967 адмовіўся ад усіх дзяржаўных пасад.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Goenarso Riwayat Perguruan Tinggi Teknik di Indonesia Periode 1920-1942 — Бандунг: 1995. — С. 37–38. — 55 с. — ISBN 978-979-8591-24-2
- ↑ 2,0 2,1 Sukarno // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Sukarno // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sukarno // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 Сукарно // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Нарадзіліся 6 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Інданезіі
- Памерлі 21 чэрвеня
- Памерлі ў 1970 годзе
- Памерлі ў Джакарце
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Андскага арла
- Лаўрэаты Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»
- Кавалеры ордэна Георгія Дзімітрава
- Асобы
- Прэзідэнты Інданезіі