Мухамед Сухарта

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сухарта)
Перайсці да: рух, знайсці
Мухамед Сухарта
President Suharto, 1993.jpg
 
Партыя: Галкар[d]
Дзейнасць: палітык, ваенны
Веравызнанне: Іслам
Нараджэнне: 8 чэрвеня 1921(1921-06-08)[1][2][3]
Кемусук[d], Асаблівая акруга Джак'якарта, Інданезія
Смерць: 27 студзеня 2008(2008-01-27)[4][2][3] (86 гадоў)
Джакарта, Інданезія
Пахаванне: Astana Giribangun[d]
Жонка: Siti Hartinah[d]
Дзеці: Tommy Suharto[d], Siti Hutami Endang Adiningsih[d], Siti Hardiyanti Rukmana[d], Siti Hediati Hariyadi[d], Sigit Harjojudanto[d], Bambang Trihatmodjo[d] і Titiek Suharto[d]
 
Аўтограф: Suharto signature.svg
 
Узнагароды:

Мухамед Хаджы Сухарта (8 чэрвеня 1921 - 27 студзеня 2008) — інданезійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Генерал. Прэзідэнт Інданезіі з 1968 па 1998 год.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 8 чэрвеня 1921 года ў сям'і дробнага чыноўніка ў вёсцы Кемусук султанату Джак'якарта (Цэнтральная Ява). Працаваў клеркам ў банку.

Прэзідэнт[правіць | правіць зыходнік]

Скарыстаўшыся антыкамуністычнымі дэманстрацыямі студэнтаў, Сухарта ў сакавіку 1966 ўзяў на сябе кіраўніцтва ўрадам, у сакавіку 1967 быў абвешчаны выконваючым абавязкі прэзідэнта, а ў сакавіку 1968 абраны прэзідэнтам. У 1973, 1978, 1983, 1988, 1993 і 1998 пераабіраўся на пасаду кіраўніка дзяржавы. У 1974 годзе Сухарта стаў заснавальнікам кіруючай партыі Галкар, быў старшынёй кансультатыўнага і апякунскага саветаў партыі. На парламенцкіх і мясцовых выбарах Галкар нязменна атрымлівала большасць галасоў. У краіне фактычна ўсталяваўся рэжым аўтарытарнай улады з дамінаваннем ваенных ва ўсіх галінах грамадскага жыцця. Ва ўнутранай палітыцы Сухарта вітаў прыток замежных інвестыцый, а ўжо ў пачатку 1970-х гадоў яму ўдалося спыніць інфляцыю і дамагчыся станоўчых зрухаў у эканоміцы. Інданезія вярнулася ў ААН, у 1967 стала членам-заснавальнікам АСЕАН. У канцы 1975 інданезійскія войскі акупавалі Усходні Тымор, былую партугальскую калонію, на якую прэтэндавала Інданезія, якая лічыла яе сваёй спрадвечнай правінцыяй.

У 1976 годзе Сухарта сышоў у адстаўку з інданезійскай войска па дасягненні 55 гадоў, але паводле канстытуцыі захаваў за сабой пасаду вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі краіны.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).