Нацыянальная прагрэсіўная партыя (Фінляндыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальная прагрэсіўная партыя
фінск.: Kansallinen Edistyspuolue
шведск.: Framstegspartiet
Дата заснавання 8 снежня 1918
Дата роспуску 1951
Краіна
Ідэалогія лібералізм
Інтэрнацыянал

Нацыянальная прагрэсіўная партыя (фінск.: Kansallinen Edistspuolue; шведск.: Framstegspartiet) — ліберальная[1] палітычная партыя ў Фінляндыі з 1918 па 1951 год. Заснаваная 8 снежня 1918 года, пасля грамадзянскай вайны, рэспубліканскай большасцю партыі Маладых фінаў і рэспубліканскай меншасцю Фінскай партыі[2] (на наступны дзень манархісты абедзвюх партый заснавалі Нацыянальную кааліцыю[2]).

Вядомымі членамі партыі былі Каарла Юха Стольберг і Рыста Руці, першы і пяты прэзідэнты Фінляндыі, а таксама Сакары Туаміая.

Нацыянальная прагрэсіўная партыя спыніла сваё існаванне ў пачатку 1951 года, бо большасць яе актыўных членаў перайшлі ў Народную партыю Фінляндыі[en]. Група меншасці, у тым ліку Сакары Туаміая, заснавала Ліберальную лігу[en].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Giovanni Capoccia (2005). Defending Democracy: Reactions to Extremism in Interwar Europe. JHU Press. p. 141. ISBN 978-0-8018-8038-4.
  2. а б Vares, Vesa. Suomalainen puoluehistoria: Murrosvuodet 1917–1919(недаступная спасылка). University of Turku (21 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2013. Праверана 24 сакавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]