Прэзідэнт Фінляндыі
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах пададзены станам на 8 студзеня 2026 |
| Прэзідэнт Фінляндыі | |
|---|---|
| Suomen tasavallan presidentti | |
| Прэзідэнцкі штандар | |
| Пасаду займае Александэр Стуб з 1 сакавіка 2024 года | |
| Узначальвае | |
| Афіцыйная рэзідэнцыя | прэзідэнцкі палац, Мянцюніемі і Култаранта |
| Прызначаецца | выбары |
| Тэрмін паўнамоцтваў | 6 гадоў |
| Зарплата | 160 тыс. € у год |
| Пасада з’явілася | 27 ліпеня 1919 |
| Першы на пасадзе | Каарла Стольберг |
| Сайт | presidentti.fi |
Прэзідэнт Фінляндыі з'яўляецца кіраўніком дзяржавы.
Пасада прэзідэнта Фінляндыі заснавана ў 1919 годзе.
З 1 сакавіка 2024 года пасаду Прэзідэнта Фінляндыі займае Александэр Стуб (фін. Alexander Stubb), які перамог на выбарах як кандыдат ад Нацыянальнай кааліцыйнай партыі і ўзначаліў краіну ў перыяд зменаў з-за расійскага ўварвання ва Украіну.[1]
Александэр Стуб, які стаў 13-тым прэзідэнтам краіны, раней займаў пасады прэм'ер-міністра і міністра замежных спраў Фінляндыі. У 2004 годзе ён атрымаў перамогу ў другім туры выбараў над Пекам Хаавістам (Pekka Haavisto), набраўшы 51,6% галасоў.[2]
Александэр Стуб выступае за працяг падтрымкі Украіны[3] і ўмацаванне бяспекі Фінляндыі ў рамках НАТО.[4]
З 1 сакавіка 2012 года да 1 сакавіка 2024 года пасаду займаў Саўлі Нійнісцё, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах 5 лютага 2012 года.[5] Тар’я Халанен, якая перамагла на выбарах у 2000 і 2006 гадах, займала гэтую пасаду з 1 сакавіка 2000 года; 1 сакавіка 2012 года яна склала свае прэзідэнцкія паўнамоцтвы.[6][7]
Правілы абрання
[правіць | правіць зыходнік]Правілы абрання вызначаны Канстытуцыяй Фінляндыі, якая ўступіла ў сілу 1 сакавіка 2000 года.
Прэзідэнта рэспублікі Фінляндыя выбіраюць прамым усенародным галасаваннем. Пры нармальным ходзе падзей прэзідэнцкія выбары праходзяць раз у 6 гадоў. У выпадку немагчымасці выканання абавязкаў дзеючым прэзідэнтам новага выбіраюць ў самыя кароткія магчымыя тэрміны.
Прэзідэнтам можа стаць толькі ўраджэнец Фінляндыі. Адзін і той жа чалавек можа быць абраны прэзідэнтам не больш чым на два паслядоўных тэрміна.
Кандыдата ў прэзідэнты можа вылучыць палітычная партыя, якая атрымала хоць бы адно месца ў парламенце на папярэдніх выбарах, або група выбаршчыкаў колькасцю не менш за 20 000 чалавек.
Калі вылучаны толькі адзін кандыдат, то ён становіцца прэзідэнтам без правядзення галасавання. У адваротным выпадку першы тур галасавання праходзіць у год выбараў у трэцюю нядзелю студзеня. Калі адзін з кандыдатаў набірае 50 % + 1 голас, ён становіцца прэзідэнтам. У адваротным выпадку праз 3 тыдні прызначаецца другі тур галасавання, у якім удзельнічаюць два кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасць галасоў у першым туры. Кандыдат, які набраў найбольшую колькасць галасоў у другім туры, перамагае. У выпадку роўнасці галасоў вынікі выбараў вызначаюцца жэрабем.
Новы прэзідэнт уступае ў пасаду ў першы дзень месяца, наступнага за выбарамі (1-га лютага ці 1 сакавіка), выступам а 12:00 з урачыстай прамовай перад парламентам. Пасля гэтага (каля 00:20) пачынаюцца паўнамоцтвы новага прэзідэнта і заканчваюцца паўнамоцтвы папярэдняга.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасада прэзідэнта Фінляндыі была заснаваная Канстытуцыйным Актам 1919 года, зацверджаным рэгентам Манэргеймам 17 ліпеня 1919 года.
Першы прэзідэнт быў абраны ў 1919 годзе парламентам. З 1925 па 1982 гады праходзілі непрамыя выбары прэзідэнта калегіяй выбарнікаў, якая абіралася насельніцтвам краіны. У 1988 годзе прэзідэнцкія выбары праходзілі па змяшанай схеме: калі ні адзін з кандыдатаў не набіраў 50 % + 1 голас на прамых выбарах, то прэзідэнта абірала калегія выбарнікаў. З 1994 года праводзяць прамыя прэзідэнцкія выбары.
Мелі месца некалькі выключэнняў: у 1940 і 1943 гадах прэзідэнта выбірала калегія выбаршчыкаў 1937 года, бо Фінляндыя была ў стане вайны; у 1946 годзе, пасля адстаўкі Манэргейма, а таксама ў 1973 годзе прэзідэнт абіраўся парламентам.
Акрамя таго, у першыя гады незалежнасці Фінляндыяй кіравалі два рэгента і выбарны манарх. 18 мая 1918 года парламент Фінляндыі даў сваю згоду на прызначэнне рэгентам спікера сената Пера Эвінда Свінхувуда. 12 снежня таго ж года парламент прыняў яго адстаўку і зацвердзіў новым рэгентам Карла Манэргейма. 9 кастрычніка 1918 года парламент выбраў на трон Фінляндыі Фрыдрыха Карла Гесэн-Касэльскага (Fredrik Kaarle), які адрокся ад трона 14 снежня 1918 года, пасля падзення Германскай імперыі, так і не прыбыў у краіну. Папулярны журналіст Олі прапанаваў даць манарху імя Вяйне I (фінск.: Väinö I).
У перыяд прэзідэнцтва Маўна Койвіста склалася традыцыя комплекснага медыцынскага абследавання новага прэзідэнта з афіцыйным заключэннем кансыліюму ўрачоў аб стане яго здароўя.[8]
У прэзідэнта Фінляндыі ёсць тры афіцыйных рэзідэнцыі: прэзідэнцкі палац і Мянцюніемі[9] (у Хельсінкі), а таксама летняя рэзідэнцыя — Култаранта (паблізу Наанталі).
З 2012 года заработная плата прэзідэнта складае 160 тысяч еўра ў год (па 18 еўра ў гадзіну, за кругласутачнае нясенне сваіх абавязкаў). Таксама прэзідэнт атрымлівае ў сваё распараджэнне каля 200 тысяч еўра на арганізацыю сустрэч і іншых прадстаўнічых патрэб, якія плануюцца ім самастойна. На дзяржаўныя візіты па Фінляндыі і за мяжой, а таксама іншыя з'езды, у 2012 годзе выдзелена 2900000 еўра. У пачатку сакавіка 2012 года прэзідэнт атрымае ў сваё выкарыстанне таксама абсалютна новы браніраваны аўтамабіль Mercedes Benz Guard. Агульны каштарыс на 2012 год склаў 19 млн еўра (у 2011 - 21.800.000 еўра).[10]
Зноскі
- ↑ Emilia Palonen Finland: Political Developments and Data in 2022: Geopolitical Change Brings Consensus for NATO Membership(англ.) // Political Data Yearbook. — 2023-12. — В. 1. — Т. 62. — С. 156–166. — ISSN 2047-8844. — DOI:10.1111/2047-8852.12428
- ↑ Conservative ex-PM Alexander Stubb elected Finland president (англ.) (12 лютага 2024). Праверана 9 студзеня 2026.
- ↑ Kalliala, Leila. President Stubb in Kyiv: Finland’s support for Ukraine continues (англ.). Presidentti (13 верасня 2025). Праверана 9 студзеня 2026.
- ↑ Kalliala, Leila. President Stubb in Brussels: Finland’s NATO integration progressing as planned (англ.). Presidentti (18 лістапада 2025). Праверана 9 студзеня 2026.
- ↑ Саули Ниинистё — 12-й президент Финляндии // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 5 лютага 2012.(Праверана 6 кастрычніка 2026)
- ↑ Обзор прессы 27.02.2012 Архівавана 5 сакавіка 2013. // Сайт телерадиокомпании Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 27 февраля 2012. (Праверана 28 лютага 2012)
- ↑ Состоялась инаугурация нового президента Финляндии Саули Ниинистё // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 1 сакавіка 2012.(Праверана 6 кастрычніка 2026)
- ↑ Заключение врачей: президент Ниинистё здоров // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 8 лютага 2013.(Праверана 6 кастрычніка 2026)
- ↑ Президент Халонен показывала президентскую резиденцию Mäntyniemi будущему президенту Ниинистё // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 6 лютага 2012.(Праверана 6 кастрычніка 2026)
- ↑ Новый президент обойдётся в 19 миллионов // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 6 лютага 2012.(Праверана 6 кастрычніка 2026)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт прэзідэнта Фінляндыі Архівавана 24 чэрвеня 2009.
- Канстытуцыя Фінляндыі