Нацыянальная кааліцыя (Фінляндыя)
| Нацыянальная кааліцыя | |
|---|---|
| | |
| Лідар | Петэры Орпа |
| Дата заснавання | 9 снежня 1918 |
| Штаб-кватэра | |
| Краіна | |
| Ідэалогія | ліберальны кансерватызм і праеўрапеізм[d] |
| Інтэрнацыянал | |
| Колькасць членаў | 34 000[2] |
| Партыйны друк | Nykypäivä[d] |
| Сайт | kokoomus.fi (фін.) |
Нацыянальная кааліцыя (НК; фінск.: Kansallinen Kokoomus; Kok; шведск.: Samlingspartiet; Saml) — правацэнтрысцкая палітычная партыя ў Фінляндыі.
Заснаваная ў 1918 годзе Нацыянальная кааліцыя ўваходзіць у «вялікую тройку» партый, якія дамінавалі ў нацыянальнай палітыцы Фінляндыі на працягу дзесяцігоддзяў, разам з Сацыял-дэмакратычнай партыяй і Партыяй цэнтра. Цяперашні старшыня партыі Петэры Орпа абраны 11 чэрвеня 2016 года. Палітыка партыі, паводле яе прадстаўнікоў, грунтуецца на «свабодзе, адказнасці і дэмакратыі, роўных магчымасцях, адукацыі, падтрымцы, талерантнасці і клопаце»[3], падтрымлівае мультыкультуралізм і правы ЛГБТ. У міжнароднай палітыцы займае пранатаўскую і праеўрапейскую пазіцыю, уваходзіць у Еўрапейскую народную партыю[4].
Доля галасоў Нацыянальнай кааліцыі на парламенцкіх выбарах з 1990-х гадоў складала каля 20 % і з таго часу партыя не ўваходзіла ў кааліцыйныя ўрады толькі восем гадоў. На выбарах 2011 года яна атрымала 44 з 200 месцаў, упершыню ў сваёй гісторыі стаўшы найбуйнейшай партыяй у парламенце Фінляндыі. На мясцовым узроўні яна ўпершыню стала найбуйнейшай партыяй у 2008 годзе. НК стала самай буйной партыяй на парламенцкіх выбарах 2023 года з 48 месцамі і стала вядучай партыяй ва ўрадзе Орпа з 20 чэрвеня 2023 года.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.appf.europa.eu/appf/en/european-people-s-party/products-details/20201022CPU32631
- ↑ Puolueiden jäsenmäärien kehitys (ilmoitetut jäsenrekisteritiedot) — 2016. Праверана 26 лістапада 2017.
- ↑ Programme of Principles. National Coalition Party [British English]. 2016. Архівавана з арыгінала 1 снежня 2017. Праверана 26 Лістапад 2017.
- ↑ Terry, Chris. National Coalition Party (KOK)(недаступная спасылка). The Democratic Society (3 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 November 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальная кааліцыя (Фінляндыя)