Наша дискотека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наша дискотека
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом Верасы
Дата выпуску 1980
Жанр поп-музыка
Працягласць 33 хв.

«Наша дискотека» (бел.: Наша дыскатэка) — дэбютны студыйны альбом беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Верасы», які быў выдадзены на вінілавай кружэлцы фірмай «Мелодия[ru]» ў 1980 годзе.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Свае першыя запісы на грампласцінках ВІА «Верасы» выпусціў яшчэ ў 1975 годзе. У савецкія часы часопіс «Кругозор[ru]» меў дадатак у выглядзе пласцінак. Адным з герояў восьмага нумара часопіса ў 1975 годзе сталі «Верасы», а песні «Колыбельная» і «Даёшь Амур, даёшь Байкал» у іх выкананні ўвайшлі на гнуткую пласцінку ў дадатку да часопіса. Тады ж «Мелодия» выдала першыя два міньёны гурта, у якія ўвайшло па тры песні. У 1976 годзе «Верасы» атрымалі прыз на Міжнародным фестывалі палітычнай песні «Ален Мак» у Балгарыі, а выступ гурта быў запісаны на дыск «Краски мира» і выдадзены балгарскай фірмай грамзапісу «Балкантон[bg]». Але папулярны гурт стаў пасля выхаду першага дыска-гіганта «Наша дыскатэка», выпушчанага ў 1980 годзе. Першы тыраж Апрэлеўскага завода грамкружэлак[ru] складаў 90 тысяч асобнікаў. Паралельна, з іншым афармленнем пласцінкі выйшлі на Ленінградскім і Ташкенцкім заводах. Усяго ж існуе шэсць выданняў «Нашай дыскатэкі», песню «Малиновки заслышав голосок» спяваў увесь Савецкі Саюз.[1]

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

НазваСловыМузыка Працягласць
1. «Наша Дискотека» М. ТанічВ. Раінчык 3:37
2. «Люблю Тебя» У. Харытонаў[ru]І. Якушэнка[ru] 3:28
3. «Зарянка» С. Давыдаў[ru]В. Іваноў 4:02
4. «Любишь — Не Любишь» І. Каханоўскі[ru]В. Дабрынін[ru] 3:22
5. «Цветные Сны» М. ТанічУ. Шаінскі 3:30
6. «Чур-Чура» У. НякляеўВ. Раінчык 3:30
7. «Белый Парус» Б. АкуджаваЯ. Глебаў 3:05
8. «Снежный Человек» М. ТанічВ. Раінчык 3:26
9. «Заклинание» Я. ЕўтушэнкаІ. Лучанок 3:10
10. «Малиновки Заслышав Голосок» А. Папярэчны[uk]Э. Ханок 2:31

Удзельнікі запісу[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Белорусский винил. Часть 1 (руск.). Telegraf.by (17 ліпеня 2013). Праверана 4 студзеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]