Міхаіл Ісаевіч Таніч
Міхаіл Ісаевіч Таніч | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Міхаіл Ісаевіч Танхілевіч |
Дата нараджэння | 15 верасня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 красавіка 2008[1] (84 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | СССР, Расія |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, паэт-песеннік, прадзюсар, музычны прадзюсар |
Гады творчасці | 1956 — цяп. час |
Мова твораў | руская |
Узнагароды | |
![]() | |
![]() |
Міхаі́л Іса́евіч Та́ніч (сапраўднае прозвішча Танхілевіч; 15 верасня 1923, Таганрог — 17 красавіка 2008, Масква) — савецкі і расійскі паэт-спеўнік.
Маладосць[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Таганрогу ў яўрэйскай сям’і. Бацька Таніча, які кіраваў камунальнай гаспадаркай гораду, быў расстраляны ў 1938 годзе. У 1942 годзе Міхаіла прызваны ў дзейснае войска. Ваяваў на 1-м Прыбалтыйскім і 1-м Беларускім франтах. У складзе 33-й знішчальна-процітанкавай брыгады мінуў шлях ад Беларусі да Эльбы ў якасці камандзіра процітанкавай гарматы. Апошнія 11 месяцаў непасрэдна ўдзельнічаў у баях.
Пасля заканчэння вайны паступіў у Растоўскі інжынерна-будаўнічы інстытут, скончыць які не паспеў, паколькі ў 1947 годзе быў арыштаваны па 58 артыкуле пункт 10 («за шпіянаж», падставай да арышту стала выказванне аб нізкай якасці савецкіх радыёпрыёмнікаў у параўнанні з нямецкімі). У турмах і лагерах (у асноўным у раёне Салікамска, на лесапавале) Таніч правёў шэсць гадоў і быў вызвалены па амністыі толькі ў 1953 годзе.
Творчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Пасля вызвалення адправіўся ў Маскву і працаваў на радыё і ў прэсе. Тады жа змяніў прозвішча. Першая зборнік вершаў выйшла ў 1959 годзе. У пачатку 1960-х гадоў набыла вядомасць яго песня, напісаная ў суаўтарстве з Янам Фрэнкелем — «Текстильный городок», якая выконвалася шматлікімі спявачкамі, сярод якіх Раіса Няменава, Мая Крысталінская.
У наступным здабыў іншых суаўтараў, сярод якіх былі Юрый Саўльскі, Аркадзь Астроўскі, Вадзім Гамалія, Оскар Фельцман, Мікіта Багаслоўскі, Уладзімір Шаінскі.
У наступным Таніч працаваў з Ігарам Мікалаевым, Аркадзем Укупнікам, Вячаславам Малежыкам, а таксама арганізаваў групу «Лесоповал» на чале з Сяргеем Каржуковым, які трагічна загінуў у 1994 годзе. Група атрымала другое нараджэнне ў 1995 годзе з прыходам маладых музыкантаў. З тых часоў «Лесоповал» — галоўны праект Міхаіла Таніча.
Член Саюза пісьменнікаў з 1968 года, аўтар 15 кніг, уключаючы песенныя. Апошнія датаваныя 1998 годам: «Жизнь» (вершы) і «Погода в доме» (песні).
Аўтар такіх вядомых песень, як "«Любовь-кольцо», «Что тебе сказать про Сахалин?», «Черный кот», «Зеркало», «Как хорошо быть генералом», «Идет солдат по городу», «Черное и белое», «Возьми меня с собой», «Не забывай», «На дальней станции сойду», «Проводы любви», «Птичий рынок», «Комарово», «Узелки», «Погода в доме».
Аўтар шматлікіх знакамітых дзіцячых песень, такіх як «Когда мои друзья со мной», «По секрету всему свету», «Из чего наш мир состоит», «Песенка про папу» і іншых.
Міхаіл Таніч памёр у 3:10 17 красавіка 2008 года ў Маскве, прычынай смерці стала нырачная недастатковасць. Міхаіла Таніча пахавалі ў суботу 19 красавіка 2008 года на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Жонка — паэт-спеўнік Лідзія Мікалаеўна Казлова. Дачкі — Святлана і Іна, унукі Леў і Веніямін.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Лаўрэат прэміі МУС Расіі (1997)
- Лаўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі «Авацыя» (1997)
- Лаўрэат Юбілейнага конкурса «Песня года»
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн Славы III ступені
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- Ордэн Пашаны (1998)
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі (2001)
- Народны артыст Расіі 2003
- Ганаровы прафесар Растоўскага дзяржаўнага будаўнічага ўніверсітэта
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 15 верасня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Таганрогу
- Памерлі 17 красавіка
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
- Кавалеры ордэна Пашаны
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Славы
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём Жукава
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці» (Мінабароны Расіі)
- Народныя артысты Расійскай Федэрацыі
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Расійскай Федэрацыі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты XX стагоддзя
- Паэты Расіі
- Паэты СССР
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Музыканты Расіі
- Паэты-песеннікі СССР
- Паэты-песеннікі Расіі
- Рускамоўныя паэты
- Памерлі ад нырачнай недастатковасці