Перайсці да зместу

Нгуен Тхі Дзінь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нгуен Тхі Дзінь
в’етн.: Nguyễn Thị Định
Нараджэнне 15 сакавіка 1920(1920-03-15)
Смерць 26 жніўня 1992(1992-08-26) (72 гады)
Грамадзянства
Партыя
Член у
Дзейнасць палітыка[1] і вайна ў В’етнаме[1]
Род войскаў В’етнамская народная армія
Званне генерал-маёр
Бітвы
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў Order of Playa Girón Order of Hồ Chí Minh Great National Unity Order
Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Military Exploit Order, 1st degree Feat Order, 1st class Resistance Order, 1st class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нгуен Тхі Дзінь (в’етн.: Nguyễn Thị Định; нар. 15 сакавіка 1920 — 26 жніўня 1992) — в’етнамская рэвалюцыянерка, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху Паўднёвага В’етнама.

Нарадзілася 15 сакавіка 1920 года ў сялянскай сям’і ў суполцы Лыонгхоа (павет Зенгчом правінцыі Бенчэ, Паўднёвы В’етнам).

У рэвалюцыйную барацьбу ўключылася ва ўзросце 18 гадоў. У 1939 годзе за ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху супраць французскага каланіялізму была арыштаваная і да 1943 года знаходзілася ў турме.

Актыўна ўдзельнічала ў Жнівеньскай рэвалюцыі 1945 года, якая паклала канец В’етнамскай імперыі.

У гады вайны Супраціву 1945—1954 гадоў знаходзілася на кіруючай працы ў асацыяцыі жанчын за выратаванне Радзімы і ў Нацыянальным Саюзе В’етнама (Льен-В’ет).

У студзені 1960 года ўзначаліла штаб паўстання супраць урада прэзідэнта Нго Дзінь З’ема у роднай правінцыі Бенчэ, які стаў пачаткам партызанскай вайны ў дэльце Меконг[2].

З 1961 года — старшыня Саюза жанчын за вызваленне Паўднёвага В’етнама, намеснік галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі вызвалення Паўднёвага В’етнама.

З 1964 года — член Прэзідыума ЦК Нацыянальнага Фронту вызвалення Паўднёвага В’етнама.

Пасля заканчэння ў 1975 годзе В’етнамскай вайны і аб’яднання краіны працавала ў ЦК Камуністычнай партыі В’етнама.

Стала першай жанчынай, якая атрымала воінскае званне генерал-маёра В’етнамскай народнай арміі.

З 1987 года да канца жыцця выконвала абавязкі старшыні Нацыянальнага сходу (віцэ-прэзідэнта) Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам.

Зноскі

  1. 1 2 Národní autority České republiky Праверана 3 мая 2023.
  2. ↑ Ву Кань. Тропа Хо Ши Мина: Легенды и были. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2012. Праверана 20 снежня 2009.
  3. ↑ О Нгуен Тхи Динь на сайте druzhbanarodov.ru(недаступная спасылка)