Царква іконы Маці Божай Бялыніцкай (Магілёў)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Неагатычная капліца (Магілёў))
| Славутасць | |
| Царква іконы Маці Божай Бялыніцкай | |
|---|---|
| | |
| 53°54′17″ пн. ш. 30°19′07″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | неаготыка |
Царква іконы Маці Божай Бялыніцкай — грэка-каталіцкі храм на каталіцкіх могілках па вул. Лазарэнкі ў Магілёве. Пабудавана як капліца ў пачатку XX ст. з цэглы[1]. У наш час перададзена грэка-каталіцкай абшчыне, асвячона 15 жніўня 1996 года[2]. Помнік архітэктуры неаготыкі[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]

Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам пад пакатым 2-схільным дахам. Фасад завершаны 2-гранным шчытом, вылучаны па цэнтры стральчатым уваходным парталам, фланкіраваным гранёнымі пілонамі з пінакляні. Бакавыя фасады расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі з рэльефнымі крыжамі. Будынак апяразаны карнізам з сухарыкамі[1].
Зноскі
- ↑ а б в Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- ↑ Нацыянальны сегмент грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь : манаграфія Архівавана 21 снежня 2019. / І. А. Пушкін [і інш.]. — Магілёў : МДУХ, 2015. — 336 с. ISBN 978-985-6985-42-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква іконы Маці Божай Бялыніцкай (Магілёў)- Царква іконы Маці Божай Бялыніцкай (Магілёў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
