Нежынскае падняцце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нежынскае падняцце (ад назвы вёскі Нежын у Любанскім раёне) — тэктанічная структура ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, у межах Чырвонаслабодскай зоны падняццяў Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1968 годзе сейсмаразведкай. Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах.

Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах Нежынскае падняцце — паўантыкліналь, абмежаваная з поўдня Чырвонаслабодскім разломам, памерам 16,5×3 км, амплітудай 300 м. Па міжсалявых адкладах вылучаюцца 2 невялікія антыкліналі (усходняя памерам 5×2 км, заходняя — 6×4 км) субшыротнага распасцірання амплітудай 100 м. Скляпенне ўсходняй антыкліналі ссунута адносна падсалявога скляпення Нежынскага падняцця на 2 км на поўнач, а заходняй — на 6 км на паўночны захад. Залажэнне Нежынскага падняцця адбылося ў сярэднедэвонскі час, фарміраванне яго закончылася да пачатку пермі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]