Незабудка рэдкакветкавая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Незабудка рэдкакветкавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Myosotis sparsiflora J.C.Mikan ex Pohl, 1806


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  764732
EOL  2893391
IPNI  60451590-2
TPL  kew-2358246

Незабудка рэдкакветкавая[3][4] (Myosotis sparsiflora) — від травяністых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae), распаўсюджаны ва усходняй і Цэнтральнай Еўропе, Заходняй Азіі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая або двухгадовая расліна, 8-30 см вышынёй. Кветкі дробныя, у няшчыльных завітках, пазбаўленых лісця ці толькі ля аснавання з лісцем. Чашачка званочкавая, глыбока-5-раздзельная, з вузка ланцэтнымі завостранымі долямі. Вяночак колападобны, з кароткай трубкай, плоскім 5-лопасцевым адгінам і 5 лускавінкамі ў зеве. Тычынкі з падоўжанымі пылавікамі, якія нясуць на верхавіне плёнкавыя прыдаткі. Арэшкаў 4, эліптычна-яйкападобных, гладкіх, пры аснаванні з белым мясістым прыдаткам. Кветаножкі пры плодзе адхіленыя дадолу і ў некалькі разоў перавышаюць даўжыню чашачкі[4]. 2n = 18[5].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе, Заходняй Азіі; інтрадуцыраваны ў Скандынавіі[6][7].

Ва Украіне від расце ў лясах, сярод хмызнякоў і як пустазелле амаль на ўсёй тэрыторыі; у Крыме ў верхнім горным поясе паўднёвага схілу пры ўздыме на яйлу  (руск.), рэдка. Дэкаратыўная расліна[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 276. (руск.) (укр.)
  5. Flora of China. (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  7. bgbm.org. (англ.)