Нектрыя кінаварна-чырвоная (Nectria cinnabarina) — відгрыбоў-аскаміцэтаў, які адносіцца да роду Nectria сямейства Nectriaceae. Раней гэта назва выкарыстоўвалася толькі ў адносінах да тэлеаморфнай стадыі грыба, а анаморфа называлася Tuberculária vulgáris.
Шырока распаўсюджаны від драўняных сапратрофаў, які ўтварае на галінах дрэў і кустоў групы невялікіх ружаватых ці жоўта-аранжавых спорадохіяў на ножцы — пладовых цел бясполага споранашэння, а таксама шматлікія дробныя чырвона-карычневыя перытэцыі — пладовыя целы палавога споранашэння.
Стромы ўтвараюцца на галінах лісцяных дрэў, прарываючыся праз кару, да 2 мм таўшчынёй і да 5 мм у дыяметры, жаўтлявыя да бялёсых. Пладовыя целы тэлеаморфы — перытэцыі — павярхоўныя на строме, адзінкавыя або ў групах, якія налічваюць да 25 пладовых тэл, чырвоныя да чырвона-карычневых, з больш цёмнай верхавінай, 275—400 мкм вышынёй і 250—370 мкм у папярочніку, дробнабародаўкавыя, часам гладкія. Сценкі перытэцыевыя 40-60 мкм таўшчынёй. Аскі унітунікатныя, цыліндрычныя да вузкабулавападобных, 85-96 × 8-9, 5 мкм, васьміспоравыя. Споры размешчаны ў два шэрагі ў верхняй частцы аска і ў адзін шэраг у ніжняй яго частцы, эліпсаідальныя да верацянопадобных, часцей за ўсё з адной септай, 14-17,5 × 4-5,5 мкм, гладкасценныя.
Анаморфа ўтварае спарадохіі на строме. Спарадохіі з ножкай, адзінкавыя або ў групах па 2-6, да 1,6 мм вышынёй, да 2,5 мм у папярочніку, белыя, жаўтлявыя, аранжавыя, часам чырвоныя. Ножкі спарадохіяў белыя да чырванаватых, да 0,6 мм таўшчынёй. Канідыяносцы з адзінкавымі інтэркалярнымі фіялідамі да 3-9 × 1,5-2 мкм, верхавінныя клеткі часам стэрыльныя. Канідыі неафарбаваныя, аднаклетачныя, вузкаэліпсоідныя да цыліндрычных, 5,2—7 × 1,9-2,7 мкм, гладкасценныя.
У культуры анаморфы развіваюцца пры тэмпературах да 30 °C, оптымум — 25 °C. На 7-я суткі на бульбяна-дэкстрозным агары (PDA) калоніі 6-8,5 см у дыяметры, белыя або жаўтлявыя, некалькі хвалістыя, з даволі развітым паветраным міцэліем. Рэверс калоній белы да жаўтлявага, калоніі валодаюць слабым фруктовым пахам. Пасля двух тыдняў культывавання пачынаюць утварацца спарадохіі.
Низшие растения, грибы и мохообразные Дальнего Востока России. / Л. Н. Васильева. — СПб.: Наука, 1998. — Т. 4. Пиреномицеты и локулоаскомицеты. — С. 164—167. — 419 с. — ISBN 5-02-026054-1.
Смицкая М. Ф., Смык Л. В., Мережко Т. А. Определитель пиреномицетов УССР / отв. ред. И. А. Дудка. — Киев: Наукова думка, 1986. — С. 67—76. — 364 с.
Hirooka Y., Rossman A. Y., Chaverri P. A morphological and phylogenetic revision of the Nectria cinnabarina species complex(англ.) // Studies in Mycology. — 2011. — Vol. 68. — P. 35—56. — DOI:10.3114/sim.2011.68.02
Hirooka Y., Rossman A. Y., Samuels G. J. et al. A monograph of Allantonectria, Nectria, and Pleonectria (Nectriaceae, Hypocreales, Ascomycota) and their pycnidial, sporodochial, and synnematous anamorphs(англ.) // Studies in Mycology. — 2012. — Vol. 71. — P. 1—210. — DOI:10.3114/sim0001