Ненад Адамавіч
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
12 студзеня 1989[1][2] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 21 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Ненад Адамавіч (сербск.: Ненад Адамовић; нар. 12 студзеня 1989, Тапола, Сербія) — сербскі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Жэтысу».
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец бялградскага «Партызана», пазней выступаў у розных клубах Сербіі. У 2012—2013 гадах гуляў за клуб «Хайдук», адкуль разам з Лазарам Весялінавічам у ліпені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама»[3].
У складзе «Дынама» адразу замацаваўся ў аснове. Звычайна выступаў на пазіцыі флангавага паўабаронцы, але нярэдка выкарыстоўваўся ў якасці цэнтральнага нападніка.
У сезоне 2014 працягваў быць трывалым іграком асновы, пры гэтым канчаткова перайшоў на пазіцыю нападніка. З 8 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клуба ў сезоне. У сезоне 2015, пасля з'яўлення на пазіцыі нападніка Фатаса Бечырая, перайшоў на пазіцыю левага паўабаронцы.
Узімку 2016 года «Дынама» з-за скарачэння бюджэту разглядала магчымасць продажу Адамавіча, але з-за адсутнасці іншых варыянтаў працягу кар’еры паўабаронца застаўся ў клубе. У першай палове сезону 2016 згуляў за «Дынама» ў чэмпіянаце 12 матчаў і забіў 2 галы. У ліпені 2016 года кантракт з мінскім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[4].
У верасні 2016 года Адамавіч падпісаў кантракт да заканчэння сезону з ізраільскім клубам «Макабі» Петах-Тыква[5], улетку 2017 года пакінуў каманду. У верасні 2017 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Чукарычкі».
У сакавіку 2018 года зноў апынуўся ў Беларусі, далучыўшыся да «Віцебска», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[6]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, у маі і чэрвені з’яўляўся на полі нерэгулярна, а з ліпеня зноў стаў трывалым іграком стартавага складу.
У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у казахстанскі клуб «Жэтысу» і ў выніку падпісаў з ім кантракт[7].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Падчас выступаў за «Партызан» выклікаўся ў юнацкія зборныя Сербіі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2013
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2015
Зноскі
- ↑ Nenad Adamovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nenad Adamovic // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ Ненад Адамович стал игроком минского "Динамо"
- ↑ Минское "Динамо" объявило о расторжении контрактов c Адамовичем и Геневым
- ↑ Ненад Адамович подписал контракт с "Маккаби" Петах-Тиква
- ↑ "Витебск" подписал контракт с Ненедом Адамовичем
- ↑ Никита Наумов и Ненад Адамович стали игроками "Жетысу"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце мінскага «Дынама»
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 12 студзеня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Сербіі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Сербіі
- Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Чукарычкі
- Ігракі ФК Макабі Петах-Тыква
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Хайдук Кула
- Ігракі ФК Смедарава
- Ігракі ФК Металац Горні Міланавац
- Ігракі ФК Тэлеоптык