Фатас Бечырай
![]() Фатас Бечырай у заграбскім «Дынама», 2011 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Фатас Бесім Бечырай | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
5 мая 1988[1][2] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 188 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Фатас Бечырай (алб.: Fatos Besim Beqiraj, сербск.: Фатос Бећирај, Fatos Bećiraj; нар. 5 мая 1988, Печ, Косава і Мятохія) — чарнагорскі футбаліст касаварска-албанскага паходжання, нападнік клуба «Дэчыч» з Тузі і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачаў кар’еру ў клубе «Беса» (Печ) у чэмпіянаце Косава, у 2008 годзе перайшоў у клуб чарнагорскай лігі «Будучнаст» (Падгорыца), з якім выйграў чэмпіянат Чарнагорыі ў сезоне 2007/08.
З 2010 па 2014 год выступаў у чэмпіянаце Харватыі ў складзе заграбскага «Дынама». У складзе гэтага клуба Бечырай тройчы выйграваў чэмпіянат і двойчы Кубак Харватыі. Прымаў удзел у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў.
У 2014 годзе гуляў у складзе клуба «Чанчунь Ятай» у Суперлізе Кітая.
У студзені 2015 года Фатас Бечырай падпісаў кантракт з мінскім «Дынама» ў статусе свабоднага агента[4]. Пагадненне было разлічана на 2 гады. Адразу замацаваўся ў якасці нападніка мінчан. Выдатна правёў першую палову сезона, забіўшы ва ўсіх турнірах 16 галоў. Аднак, пачынаючы са жніўня, калі Бечырай вызначыўся голам у браму «Цюрыха» ў Лізе Еўропы, доўгі час не мог забіць за «Дынама» (аднак двойчы вызначыўся за зборную Чарнагорыі). Няўдалая серыя перарвалася ў апошнім туры чэмпіянату 2015, калі Фатас сваім голам дапамог мінчанам перамагчы «Гомель» (2:1).
У студзені 2016 года Фатас пачаў рыхтавацца да новага сезона з мінскім «Дынама», але неўзабаве нападніку з-за фінансавых цяжкасцей мінчан было прапанавана шукаць новы клуб. 18 лютага было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Бечырая ў маскоўскае «Дынама»[5]. Па выніках сезона 2015/16 маскоўскі клуб выбыўу ФНЛ, аднак праз год вярнуўся ў Прэм’ер-лігу.
У студзені 2018 года, разарваўшы кантракт з расійскім клубам, далучыўся да бельгійскага «Мехелена», падпісаўшы кантракт на 3,5 гады[6]. Аднак, не здолеў замацавацца ў асноўным складзе, за паўгады згуляў толькі ў чатырох матчах, і ў жніўні 2018 года пакінуў бельгійскі клуб. У верасні 2018 года стаў іграком ізраільскага «Макабі» з Нетаніі.
У ліпені 2020 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у кракаўскую «Віслу»[7]. З лютага па чэрвень 2021 года на правах арэнды гуляў за ізраільскую «Бней Іегуду», а ў ліпені 2021 года стаў іграком «Астаны».
У студзені 2022 года вярнуўся ў Чарнагорыю, папоўніўшы склад клуба «Дэчыч».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
З сакавіка 2009 года Фатас Бечырай з’яўляецца іграком нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.
Бечырай таксама выказваў жаданне выступаць за зборную Косава, калі яна будзе афіцыйна прызнана і атрымае магчымасць выступаць у турнірах пад эгідай УЕФА і ФІФА. Аднак, нават пасля 2016 года, калі Косава было прынята ў ФІФА і УЕФА, працягнуў гуляць за Чарнагорыю.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Чарнагорыі: 2007/08
Срэбраны прызёр чэмпіянату Чарнагорыі (2): 2008/09, 2009/10
Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Чарнагорыі: 2008/09
Чэмпіён Харватыі (3): 2010/11, 2011/12, 2012/13
Уладальнік Кубка Харватыі (2): 2011, 2012
Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Харватыі: 2011/12
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015
У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2015
Пераможца Першынства ФНЛ: 2016/17
Срэбраны прызёр чэмпіянату Казахстана: 2021
Зноскі
- ↑ Fatos Beqiraj // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Fatos Bećiraj // FBref.com
- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Минское "Динамо" подписало форварда сборной Черногории
- ↑ Московское "Динамо" официально объявило о подписании Фатоса Бечирая
- ↑ Бечирай бесплатно перешел из московского «Динамо» в «Мехелен»
- ↑ Экс-форвард минского «Динамо» Бечирай перешел в краковскую «Вислу»
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Косава
- Футбалісты Чарнагорыі
- Ігракі зборнай Чарнагорыі па футболе
- Ігракі ФК Дэчыч Тузі
- Ігракі ФК Астана
- Ігракі ФК Бней Іегуда
- Ігракі ФК Вісла Кракаў
- Ігракі ФК Макабі Нетанія
- Ігракі ФК Мехелен
- Ігракі ФК Дынама Масква
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Чанчунь Ятай
- Ігракі ФК Дынама Заграб
- Ігракі ФК Будучнаст Падгорыца
- Ігракі ФК Беса Печ