Неса (спадарожнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Неса (стар.-грэч. Νησώ) — нерэгулярны спадарожнік планеты Нептун са зваротным арбітальным абарачэннем. Названая ад імя адной з нерэід з грэчаскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Нептун XIII.

Гісторыя адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]

Першыя назіранні Неса былі зробленыя 14, 16 жніўня і 3 верасня 2002 года групамі астраномаў пад кіраўніцтвам Мэцью Холмана і Брэта Глэдмана. Аднак выяўленая на атрыманых фотаздымках яна была толькі ў 2003 годзе. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2002 N 4. Уласная назва была прысвоена 3 лютага 2007 года.

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Неса абарачаецца на адлегласці больш за 48 млн км ад Нептуна. Гэта робіць яе найбольш далёкім ад сваёй планеты спадарожнікам з вядомых. Арбіта Неса па памерах супастаўная з геліяцэнтрычнай арбіты. Так, напрыклад, Неса ў апапасейдыі аддаляецца ад Нептуна на 72 млн км, у той час як Меркурый у афеліі аддаляецца ад Сонца толькі на 70 млн км. Затое спадарожнік робіць адзін абарот вакол Нептуна больш чым за 25,5 гадоў, што з'яўляецца найбольшым паказчыкам сярод усіх месяцаў Сонечнай сістэмы.

Па арбітальных параметрах Неса мае блізкае падабенства з Псамафай. Гэтыя два спадарожнікі могуць быць фрагментамі ранейшага больш буйнога спадарожніка.