Вялікая цёмная пляма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікая цёмная пляма

Вялікая цёмная пляма (таксама вядомая як GDS-89[1]) — цёмная пляма на Нептуне, падобнае да Вялікай чырвонай плямы Юпітэра. Пляма была выяўлена ў 1989 годзе з дапамогай касмічнага апарата «Вояджэр-2». І Вялікая цёмная пляма Нептуна, і Вялікая чырвоная пляма Юпітэра з'яўляюцца антыцыклонамі. Аднак, у параўнанні з плямай Юпітэра, якая назіраецца ўжо на працягу некалькіх стагоддзяў, тэрмін жыцця плямы Нептуна значна меншы. Зыходзячы з назіранняў «Вояджэр-2» і касмічнага тэлескопа «Хабл», пляма знікла да 1994 года.

Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Цёмная, эліпсападобная пляма (13000 × 6600 км) па памерах нагадвае Зямлю. Вакол плямы хуткасць ветра дасягае 2400 км/г, што з'яўляецца найбольшым паказчыкам ва ўсёй Сонечнай сістэме. Мяркуюць, што пляма ўяўляла сабою дзірку ў метанавых воблаках Нептуна. Вялікая цёмная пляма ўвесь час змяняла сваю форму і памер.

Знікненне[правіць | правіць зыходнік]

Пры спробе сфатаграфаваць пляму ў лістападзе 1994 года з дапамогай тэлескопа «Хабл» было выяўлена, што яна цалкам знікла. У наш час ужо на працягу некалькіх гадоў назіраецца новая пляма, якая атрымала назву «Паўночная вялікая цёмная пляма».

Зноскі

  1. Hammel, H. B. (1995). "Hubble Space Telescope Imaging of Neptune's Cloud Structure in 1994". Science. 268 (5218): 1740–1742. doi:10.1126/science.268.5218.1740. PMID 17834994. {{cite journal}}: |access-date= патрабуе |url= (даведка); Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]