Новая царква (Гаага)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Новая царква, Гаага)
Славутасць
Новая царква
нідэрл.: Nieuwe Kerk
52°04′35″ пн. ш. 4°18′56″ у. д.HGЯO
Краіна  Нідэрланды
Горад Гаага
Канфесія пратэстанцтва
Архітэктурны стыль рэнесанс, класіцызм
Архітэктар Барталамеус ван Басен
Дата заснавання XVI стагоддзе
Будаўніцтва 16491656 гады
Статус Ахоўная шыльда Нацыянальнага помніка Нідэрландаў Нацыянальны помнік, шыфр 17998шыфр 17998
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Новая царква (нідэрл.: Nieuwe Kerk) — храм у цэнтры Гаагі, размешчаны прыкладна за 400 м на паўднёвы ўсход ад Біненхофа на былым канале Спёй  (гал.) (цяпер аднайменная вуліца).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Барталамеус ван Басен. Новая царква. 1650

Новая царква была пабудавана ў 16491656 гадах па праеце архітэктара Барталамеуса ван Басена  (гал.), пасля таго, як Вялікай царквы Святога Якава стала малой для горада.

У канцы 1960-х гг., калі колькасць вернікаў значна скарацілася, царква была старанна адрэстаўравана, і стала прасторай для правядзення самых розных мерапрыемстваў: канцэртаў, выставак, прыёмаў, аўкцыёнаў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

План царквы

Царква з'яўляецца класічным прыкладам ранняй пратэстанцкай царкоўнай архітэктуры ў Нідэрландах. У плане яна ўяўляе сабой спалучэнне дзвюх васьмігранных частак, аб'яднаных меншым цэнтральным аб'ёмам, дзе знаходзіцца кафедра. Унікальнасць царквы ў яе цяжкім дубовым даху, якая пакрывае ўсю плошчу царквы, якая абыходзіцца без падтрымкі дадатковымі бэлькамі перакрыццяў і апорных калон. Акрамя гэтага, на ёй пастаўлена вежка. У цэлым канструкцыя выканана ў стылі позняга рэнесансу.

Магіла Спінозы
Інтэр'ер царквы

У царкве знаходзіцца арган, усталяваны ў 1702 годзе. Нягледзячы на рэстаўрацыі, большасць з яго труб з'яўляюцца арыгінальнымі. Дзякуючы адной з удалых рэстаўрацый 1867 года інструмент можа выкарыстоўвацца для выканання музыкі рамантычнага перыяду. Тут таксама захавалася некалькі магіл і мемарыяльных дошак, якія адносяцца да 18 стагоддзя, а ў царкоўным садзе знаходзіцца магіла Спінозы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]