Вялікая царква Святога Якава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Вялікая царква Святога Якава
нідэрл.: Grote of Sint-Jacobskerk
2010-05-22-den-haag-by-RalfR-29.jpg
52°04′38,78″ пн. ш. 4°18′25,6″ у. д.HGЯO
Краіна Нідэрланды
Горад Гаага
Архітэктурны стыль готыка
Дата заснавання 1337

Вялікая царква Святога Якава (нідэрл.: Grote of Sint-Jacobskerk) — царква ў цэнтры Гаагі, размешчаная прыкладна за 800 м на паўднёвы захад ад Біненхофа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле некаторых крыніц, ужо ў XIII стагоддзі на гэтым месцы стаяла невялікая драўляная царква, а ў дакументах ад 1335 года гаворыцца пра «вялікую царкву», што азначае будаўніцтва новага каменнага храма. У 14201424 гадах па фундацыі баварскага герцага Ёгана III(руск.) бел. была ўзведзена высокая вежа, якая носіць назву «Гаагскай вежы».

План Вялікай царквы

У 1434 і ў 1454 гадах былі прыбудаваны гатычныя бакавыя нефы, роўнай вышыні з цэнтральным нефам. У другой палове XV стагоддзя нефы і хоры атрымалі свой цяперашні выгляд.

У 1539 годзе вежа часткова згарэла пасля ўдару ў яе маланкі. Пажар ахапіў таксама каля 40 суседніх дамоў. Аднаўлялася царква за грошы імператара Карла V, ён падарыў для яе звон вагай амаль у 6 тон, адліты майстрам з Хертагенбоса.

Аж да іканаборскага паўстання 1566 года царква выкарыстоўвалася для правядзення каталіцкіх богаслужэнняў, а пасля гэтага яна апынулася ў распараджэнні пратэстантаў. У 1702 годзе маланка ў другі раз трапіла ў вежу, але пажар на ёй патушыў адзін з гараджан, які хутка пераадолеў 321 прыступку, каб дабрацца да вяршыні.

Царква ў 1730 годзе

У XIX-XX стагоддзях будынак быў некалькі разоў рэстаўраваўся. У 1957 годзе на вяршыні вежы было ўзведзена драўлянае збудаванне.

Цяпер царква належыць пратэстанцкай абшчыне Гаагі, яна адкрыта для турыстаў, а таксама для правядзення розных прыёмаў, выставак і канцэртаў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

92-мятровая Гаагская вежа мае ў плане шасцігранную форму, якая рэдка сустракаецца ў Нідэрландах і больш характэрна для архітэктуры Бельгіі і паўночнай часткі Францыі, дзе шасцігранную форму часта мелі бефруа. Было ўсталявана, што прыкладам для праекта «гаагскай вежы» стала васьмігранная вежа абацкай царквы ў Мідэлбургу. Вежа завершана драўляным крытым меддзю збудаваннем у стылі рэнесанс.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Скляпенні царквы
Кафедра царквы

Вялікая царква Святога Якава з'яўляецца адной з нешматлікіх, дзе захаваліся вітражы першай паловы XVI стагоддзя. Нажаль, з 26 ацалелі толькі два, якія знаходзяцца ў дэамбулаторыі. Да гэтага ж перыяду адносіцца кафедра з дубу (1550). Яе апора ўяўляе сабой выяву жаночай істоты з галавой сатыра і казлінымі нагамі, якая быццам бы трымае кафедру, а на ёй можна адрозніць выявы евангелістаў, Іаана Хрысціцеля і Майсея, які трымае Скрыжалі Запавету. Акрамя гэтага, царква размяшчае некалькімі арганамі. Тут таксама можна ўбачыць гербы старадаўніх рыцарскіх ордэнаў і надмагільныя камяні. Купель вядомая тым, што ў ёй хрысцілі прынца Аранскага Вілема-Аляксандра.

Аранская дынастыя[правіць | правіць зыходнік]

Сувязі роду Аранскіх-Насау з царквой з'яўляюцца цеснымі і доўгімі. Ужо ў 1626 годзе тут быў хрышчоны прынц Вілем II, а затым прынцы Вілем III і Вілем V. У XX стагоддзі тут адбыліся шлюбы будучай каралевы Вільгельміны, прынцэс Юліяны і Маргрыт(руск.) бел..

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]