Новыя Журавічы
Вёска
Новыя Журавічы
|
Но́выя Жура́вічы[1] (трансліт.: Novyja Žuravičy, руск.: Новые Журавичи) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Журавіцкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вёска знаходзіцца за 46 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 98 км ад Гомеля, на аўтадарозе Р43 (Доўск—Слаўгарад).[2]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з 2-й паловы 19 стагоддзя, калі перасяленцы з мястэчка Журавічы заснавалі каля Маскоўска-Варшаўскай шашы сяленне, якое атрымала назву Новыя Журавічы. У 1853—59 гадах збудавана драўляная царква. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1940 годзе вёска мела 120 двароў, 465 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ў лістападзе 1943 года нямецкія акупанты спалілі б двароў і забілі б жыхароў. У баях за вёску і яе наваколле загінуў 151 воін (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 82 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года вёска мела 484 жыхары. У складзе калгаса «12 гадоў Кастрычніка» (цэнтр — вёска Журавічы).[2]
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- 1 2 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005. — 520 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0330-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005. — 520 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0330-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх