Перайсці да зместу

Нуклеазіды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Нуклеазід)

Нуклеазіды — злучэнні, якія складаюцца з астаткаў азоцістую аснову і вугляводу рыбозы (рыбануклеазіды) ці дэзоксірыбозы (дэзоксірыбануклеазіды); N-гліказіды пурынавых або пірамідзінавых асноў. Нуклеазіды могуць быць фасфарыліраваны кіназамі клеткі па першаснай спіртавой групе цукру, пры гэтым утвараюцца адпаведныя нуклеатыды.

Найбольшае значэнне маюць нуклеазіды, што ўваходзяць у склад нуклеінавых кіслот: адэназін, гуаназін, урыдзін, цытазін, цымідзін. Свабодныя нуклеазіды ўтвараюцца пры гідролізе нуклеінавых кіслот і нуклеатыдаў. Абарачальнае фасфат-залежнае расшчапленне нуклеазідаў да рыбоза-фасфату і свабоднай асновы адбываецца пад уздзеяннем ферментаў нуклеазід-фасфарылаз. Спецыфічныя нуклеазідазы каталізуюць гідроліз нуклеазідаў і разрываюць сувязі паміж цукрам і асновай. Фасфарыліраванне нуклеазідаў кіназамі выклікае ўтварэнне нуклеатыдаў. Некаторыя пурынавыя і пірымідзінавыя нуклеазіды з хімічна мадыфікаванай вугляводнай часткай малекулы і (або) асновай валодаюць антыбіятычнай актыўнасцю і блакіруюць абмен пурынаў, пірамідзінаў і бялкоў як антыметабаліты натуральных субстратаў. Яны знаходзяцца ў клетцы ў свабодным стане і не ўваходзяць у склад нуклеінавых кіслот.