Гуанін
Выгляд
| Гуанін | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Сістэматычнае найменне | 2-аміна-1H-пурын-6(9H)-он |
| Традыцыйныя назвы | 2-аміна-6-оксіпурын гуанін |
| Хім. формула | C5H5N5O |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Малярная маса | 151,13 г/моль |
| Шчыльнасць | 2.2 г/см³ |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Тэмпература плаўлення | 360 °C |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 200-799-8 |
| SMILES | |
| RTECS | MF8260000 |
| ChemSpider | |
Гуані́н (2-аміна-6-оксіпурын) — пурынавая аснова, якая ёсць ва ўсіх жывых клетках у саставе нуклеінавых кіслот (ДНК і РНК). Структурны кампанент нізкамалекулярных каферментаў, зыходнае рэчыва пры біясінтэзе птэрынаў, рыбафлавіну, фоліевай кіслаты.
Нуклеатыд гуаніну ўдзельнічае ў сінтэзе бялку, актывацыі тлушчавых кіслот, цыкле трыкарбонавых кіслот, глюканеагенезе.
У значнай колькасці знаходзіцца ў экскрэментах павукападобных і птушак (адкрыты ў складзе гуана, адсюль назва), у лусцы і скуры рыб (вапнавае злучэнне гуаніну надае лусцы рыб характэрны бляск), паўзуноў і земнаводных.
Пры дэзамінаванні адэназіндэзаміназай гуанін пераўтвараецаа ў ксанцін.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).