Цытазін
Выгляд
| Цытазін | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Сістэматычнае найменне | 4-амінапірымідзін-2(1H)-он |
| Традыцыйныя назвы | 2-оксі-4-амінапірымідзін |
| Хім. формула | C4H5N3O |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Малярная маса | 111,102 г/моль |
| Шчыльнасць | 1.6 г/см³ |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Тэмпература плаўлення | 320—325 °C (разбураецца) °C |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 200-749-5 |
| SMILES | |
| ChemSpider | |
Цытазі́н (2-оксі-4-амінапірымідзін) — пірымідзінавая азоцістая аснова. Змяшчаецца ва ўсіх жывых арганізмах у саставе нуклеінавых кіслот (ДНК і РНК).
Крышталічнае рэчыва белага колеру, tпл ~ 320 °C, добра раствараецца ў шчолачах, дрэнна ў халоднай вадзе; слабая аснова.
Малекула цытазіна мае плоскую канфігурацыю. У ДНК утварае за кошт 3 вадародных сувязей камплементарную пару з гуанінам.
Вядомы мінорныя асновы цытазіна — 5-метылцытазін (выяўлены ў саставе ДНК вышэйшых раслін і некаторых бактэрый) і 5-оксіметылцытазін (у некаторых штамах фагаў кішэчнай палачкі). Зыходныя рэчывы для біясінтэзу цытазіна — аспарагінавая кіслата і карбамаілфасфат, які сінтэзуецца з двухвокісу вугляроду і аміяку з удзелам АТФ.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).