Пурын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пурын
7H-Purine.svg
[[Выява:{{{карцінка 3D}}}|200px|Пурын]]
Агульныя
Сістэматычнае найменне імідазо[4,5-d]пірымідзін
Традыцыйныя назвы пурын
Хім. формула C5N4H4
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 120,1121 ± 0,0051 г/моль
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 214 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 120-73-0
PubChem 1044
Рэг. нумар EINECS 204-421-2
SMILES
ChemSpider 1015

Пурын — найпросты прадстаўнік імідазо[4,5-d]пірымідзінаў.

Бясколерныя крышталі, добра раствараюцца ў вадзе, гарачым этаноле і бензоле, дрэнна раствараюцца ў дыэтылавым эфіры, ацэтоне і хлараформе.

Найбольш пашыраны амінапурыны, або пурынавыя асновы (адэнін, гуанін), і гідрапурыны (мачавая кіслата, гіпаксанцін, ксанцін), якія з'яўляюцца прадуктамі распаду амінапурынаў.

Да пурынаў таксама адносяцца алкалоіды кафеін і тэабрамін (метыліраваныя вытворныя ксанціну) і адэназінтрыфосфарная кіслата.

Утвараюцца ў арганізме і паступаюць з прадуктамі харчавання.

Біясінтэз пурынаў пачынаецца з рыбоза-5-фасфату — прадукту пентозафасфатнага цыкла. Прыгнечанне біясінтэзу пурынавых нуклеатыдаў прыводзіць да тармажэння росту.

Канчатковым прадуктам распаду пурынаў у чалавека і большаці жывёл з'яўляецца мачавая кіслата.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]