Нэлі Васілеўна Караткевіч
Нэлі Васілеўна Караткевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 студзеня 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральная актрыса |
Тэатр | |
Узнагароды |
Нэлі Васілеўна Караткевіч (нар. 18 студзеня 1937, Пенза, РСФСР) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1977).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла тэатральную студыю Бранскага абласнога драматычнага тэатра ў 1961 годзе, Ленінградскі інстытут культуры ў 1981 годзе. Працавала ў тэатрах Гомеля ў 1966—1967 гадах, Магілёва ў 1970—1975 гадах, Гродна ў 1975—1981 гадах, Бранска, Ноўгарада. У 1985—1986 гадах у Дзяржаўным маладзёжным тэатры Беларусі.
Выканаўца лірыка-драматычных і характарных роляў. Створаныя ёй вобразы вызначаюцца ўнутранай псіхалагічнасцю і знешняй выразнасцю. Сярод роляў: у Магілёўскім абласным драматычным тэатры — Паўлінка («Паўлінка» Янкі Купалы), Зубрыч («Трывога» Алеся Петрашкевіча), Іванская ("Аперацыя «Мнагажэнец» Анатоля Дзялендзіка), Нора («Лялечны дом» Генрыка Ібсена) і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Нарадзіліся 18 студзеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Пензе
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага інстытута культуры
- Постаці Гомельскага абласнога драматычнага тэатра
- Постаці Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра
- Постаці Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Актрысы тэатра СССР