Перайсці да зместу

Нэцке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нэцке з выявай бога Райдзіна
Кімано зашпіленае цэцке

Нэ́цке[1] — мініяцюрныя разныя фігуркі з Японіі. Мелі ўтылітарную функцыю і служылі для зашпільвання кімано, у якім не было кішэняў.

Асноўнымі матэрыяламі для вырабу нэцке былі корань дрэва (самшыт), бамбук, слановая костка, а таксама зубы і іклы кітоў, маржоў, рогі аленя і інш.

З'явіліся ў 17 стагоддзі з росквітам гарадскога насельніцтва і заставаліся папулярнымі да 1880-х гадоў, калі кімано як паўсядзённае адзенне выйшла з ужытку.

Фігуркі нэцке выразаліся ў форме сямі багоў шчасця, у форме звяроў, кветак, пладоў, часам яны адлюстроўвалі сцэны з паўсядзённага жыцця.

Адрозніваюць наступныя віды нэцке:

  • катаборы (形彫) — кампактныя, круглявыя скульптуры
  • анаборы (穴彫) — полыя, ракавінкападобныя скульптуры
  • мэн (面) — нэцке з выявай галавы альбо маскі (часта маскі но)
  • сасі (差) — стрыжнепадобныя альбо пазногцепадобныя нэцке
  • мандзю (饅頭) — круглявыя, гузікападобныя нэцке з рэльефам
  • р'юса (柳左) — падобныя да «мандзю», але праразаюцца наскрозь
  • кагамібута (鏡蓋) — мініяцюрны гаршэчак з накрыўкай з траўленага металу
  • каракуры (からくり) — нэцке з рухомымі часткамі або схаваным сэнсам

Зноскі

  1. ↑ Напісанне «нэ́цке» ў адпаведнасці са Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак.. — Мінск: Беларус. навука, 2012. — 916 с. — ISBN 978-985-08-1365-7.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Richard Wolf: Die Welt der Netsuke. Einführung für Sammler und Liebhaber, F. A. Brockhaus, Wiesbaden 1970
  • Wolfmar Zacken: Netsuke. Eine Ausstellung mit über zweihundert Netsukes, sowie Inros, Ojimes, Kinchakus und Tonkotsus. Edition Zacke, Wien