Нэцке

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Нэцкэ)
Перайсці да: рух, знайсці
Нэцке з выявай бога Райдзіна
Кімано зашпіленае цэцке

Нэ́цке[1] — мініяцюрныя разныя фігуркі з Японіі. Мелі ўтылітарную функцыю і служылі для зашпільвання кімано, у якім не было кішэняў.

Асноўнымі матэрыяламі для вырабу нэцке былі корань дрэва (самшыт), бамбук, слановая костка, а таксама зубы і іклы кітоў, маржоў, рогі аленя і інш.

З'явіліся ў 17 стагоддзі з росквітам гарадскога насельніцтва і заставаліся папулярнымі да 1880-х гадоў, калі кімано як паўсядзённае адзенне выйшла з ужытку.

Фігуркі нэцке выразаліся ў форме сямі багоў шчасця, у форме звяроў, кветак, пладоў, часам яны адлюстроўвалі сцэны з паўсядзённага жыцця.

Віды нэцке[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваюць наступныя віды нэцке:

  • катаборы (形彫) — кампактныя, круглявыя скульптуры
  • анаборы (穴彫) — полыя, ракавінкападобныя скульптуры
  • мэн () — нэцке з выявай галавы альбо маскі (часта маскі но)
  • сасі () — стрыжнепадобныя альбо пазногцепадобныя нэцке
  • мандзю (饅頭) — круглявыя, гузікападобныя нэцке з рэльефам
  • р'юса (柳左) — падобныя да «мандзю», але праразаюцца наскрозь
  • кагамібута (鏡蓋) — мініяцюрны гаршэчак з накрыўкай з траўленага металу
  • каракуры (からくり) — нэцке з рухомымі часткамі або схаваным сэнсам

Зноскі

  1. Напісанне «нэ́цке» ў адпаведнасці са Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - 916 с. - ISBN 978-985-08-1365-7 : 53 334 р.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]