Нікаля-Жазэф-Ларан Жыльбер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нікаля-Жазэф-Ларан Жыльбер
фр.: Nicolas Gilbert
N. Gilbert.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 15 снежня 1750(1750-12-15)[1][2][3]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 16 лістапада 1780(1780-11-16)[1][3] (29 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, пісьменнік
Валодае мовамі: французская мова[2]
Мова твораў: французская мова
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Нікаля-Жазэф-Ларан Жыльбэр (фр.: Nicolas Joseph Laurent Gilbert; 15 снежня 1751, Фантэнуа-ле-Шато — 16 лістапада 1780, Парыж) — французскі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нікаля-Жазэф-Ларан Жыльбэр нарадзіўся 15 снежня 1751 года ў Фантэнуа-ле-Шато (Латарынгія) у небагатай сям'і, аднак, атрымаў прыстойную адукацыю. Апынуўшыся ў Нансі без сродкаў да існавання, ён займаўся дробнай літаратурнай працай і ўрокамі з надзеяй на будучую славу. Яго першы паэтычны дэбют быў няўдалы; ён прыняў удзел у акадэмічным конкурсе 1772 года п'есай «Le génie aux prises avec la fortune ou le poète malheureux», якая не спадобілася нават ганаровага водгуку. Гэта паслужыла першай прычынай азлаблення Жыльбера на грамадства; калі ж у 1774 годзе, прыехаўшы ў Парыж з рэкамендацыйным лістом да д'Аламбера, ён сустрэў халоднасць і абыякавасць ва ўсяго гуртка энцыклапедыстаў, злосць абудзіла ў ім прыродны сатырычны талент.

Помнік Жыльберу

У цэлым шэрагу сатырычных твораў ен зло і таленавіта абсмяяў сучасных яму філосафаў, норавы грамадства і распаўсюджаныя ў ім заганы. Асабліва дасталася асабістым літаратурным ворагам Жыльбера, як, напрыклад, Лагарпу. Сатыра Жыльбера стварыла яму шмат ворагаў, са слоў якіх з'явіліся легенды пра вар'яцтва паэта, аб яго п'янстве і самагубстве ў прыпадку шаленства. Ва ўсіх гэтых доўга трывалых чутках аб прычыне заўчаснай смерці Жыльбера не было нават падабенства праўды, гэтак жа, як і ў аповядах яго абаронцаў аб яго надзвычайнай беднасці.

Нападаючы на энцыклапедыстаў, Жыльбэр знаходзіў падтрымку ў варожай ім партыі — у Фрэрона(англ.) бел., у валадарнага прынца Сальм-Сальмскага. А за тое, што ён пісаў хвалебныя, нават некалькі ўгодлівыя оды сваім заступнікам, а таксама каралю і членам каралеўскай сям'і, Жыльбер у канцы жыцця атрымліваў рэгулярныя субсідыі ад караля і з іншых крыніц. Ранняя ж смерць паэта была следствам падзення з каня.

Сорт бэзу звычайнага 'Gilbert', названага ў гонар паэта, у Мінскім батанічным садзе

Большасць хвалебных од Жыльбера, а таксама яго паэмы «Le poète malheureux» і «Carnaval des auteurs» пазбаўленыя сур'езнага літаратурнага значэння; але тры творы Жыльбера.: «Le XVIII siècle», «Mon Apologie» і «Ode, imitée de plusieurs psaumes» — несумненна таленавітыя, «Le XVIII siècle» не саступае лепшым сатырам Буало, а яго ода, напісаная за тыдзень да смерці, прасякнута сапраўднай паэзіяй балеснага прымірэння з лёсам. Адзін верш оды, «Au banquet de la vie infortuné convive», стаў класічным ў французскай літаратуры і ў некалькі змененай форме і перайшоў у рускую мову («яму няма месца на балі жыцця», «усе мы госці на свяце жыцця»).

Поўны збор твораў Жильбера быў апублікаваны ў 1778 годзе, перавыдадзены і дапоўнены . Ш. Надзье ў 1840 годзе.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118129406 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Nicolas Joseph Laurent Gilbert // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118129406 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.