Французская літаратура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Французская літаратура — усе творы, што былі напісаны аўтарамі французскай нацыянальнасці, а таксама ўсе творы на французскай мове.

Першыя пісьмовыя помнікі (рэлігійнай тэматыкі) датуюцца 2-й паловай IX ст. («Кантылена пра Св. Еўлалію»[ru] і інш.). У XXI стст. узніклі эпічныя паэмы, т. зв. жэсты (песні пра воінскія подзвігі), якія стваралі і выконвалі жанглёры (вандроўныя паэты-песняры).

3 XII ст. яны аформіліся ў цыклы пра Карла ВялікагаПесня пра Раланда»), пра Гіёма Аранжскага («Каранаванне Людовіка»[ru]), пра феадальныя міжусобіцы («Рауль дэ Камбрэ»[ru], «Жырар Русільёнскі»[ru]) і інш. Пашырыліся т. зв. вучоная паэзія і проза на лацінскай мове, узніклі літургічная драма[ru], свецкая паэзія — лірыка вагантаў. У другой палове XII ст. пад уплывам правансальскай паэзіі[ru] трубадураў развівалася паэзія трувераў (Канон дэ Бэцюн(руск.) бел., Тыбо Шампанскі(руск.) бел. і інш.). Узнікла куртуазная навела — «ле»[ru] («Бружмель» Марыі Французскай). На раннім этапе развіцця рыцарскага рамана, які склаўся ў XII ст., паэты выкарыстоўвалі антычныя псеўдагістарычныя паданні («Раман пра Трою», «Раман пра Аляксандра»), У 11601190-я гг. з’явіліся любоўна-авантурныя раманы: найбольш вядомы апрацоўкі кельцкіх легенд[ru] пра каханне Трыстана і Ізольды, вершаваныя раманы «брэтонскага цыкла» паводле кельцкіх паданняў пра караля Артура і рыцараў Круглага стала (раманы Крэцьена дэ Труа).

У XIII ст. тэмы і матывы рыцарскай літаратуры пераасэнсоўваліся паводле новых маральна-этычных уяўленняў (алегарычны «Раман пра Ружу»[ru], які паўплываў на наступную сярэдневяковую літаратуру). Вядучае месца заняла гарадская літаратура. Папулярнасць набылі фабліё[ru], «жывёльны эпас»(руск.) бел. («Раман пра Ліса»(руск.) бел.).

У XIVXV стст. трансфармацыя сістэмы паэтычных жанраў і пашырэнне тэматыкі спрыялі ўзнікненню т. зв. паэзіі фіксаваных форм (балада, рандо і інш.) і новай паэтычнай школы з уяўленнем пра паэзію як пра «другую рыторыку» (Эсташ Дэшан(руск.) бел., Гільём дэ Машо, Крысціна Пізанская(руск.) бел. і інш.). У канцы XV — сярэдзіне XVI ст. сфарміравалася школа «вялікіх рыторыкаў»(руск.) бел.. Дасягнула росквіту творчасць паэта-лірыка Ф. Віёна, які быў звязаны са школай Гільёма дэ Машо, але наследаваў традыцыям вагантаў і фабліё. Яго індывідуалістычная паэзія бунтавала супраць сярэдневяковай рэгламентаванасці сродкамі пародыі і іранічнай стылізацыі. Позняе сярэдневякоўе — час росквіту тэатральных жанраў. У XIII ст. зарадзіліся міраклі(руск.) бел., у XIV ст. — містэрыі(руск.) бел., у пачатку XV ст. — маралітэ(руск.) бел., камедыйныя тэатры — саты(руск.) бел. і фарсы. У канцы XV ст. пашырылася цікавасць да гуманітарных навук, засвойваліся антычная спадчына і італьянская рэнесансавая культура.

Лірыка першай паловы XVI ст. развівалася пад уплывам Ф. Петраркі (паэты ліёнскай школы). Спалучэнне італьянскай паэтычнай культуры з нацыянальнымі традыцыямі ў творчасці Клеман Маро. Развівалася навелістыка (творчасць Маргарыты Наварскай). Выдатны прадстаўнік ранняга Адраджэння — Франсуа Рабле. У яго рамане «Гарганцюа і Пантагруэль» шырокая панарама тагачаснай рэчаіснасці спалучалася з ідэаламі рэнесансавага гуманізму. У сярэдзіне XVI ст. паэты «Плеяды»(руск.) бел. (Жаашэн дзю Беле, П’ер дэ Рансар і інш.) спрабавалі рэфармаваць французскую паэзію і драму, узбагацілі літаратуру новымі жанрамі (элегія, ода, буколіка, эпічная паэма і інш.), што паспрыяла фарміраванню нацыянальнай літаратурнай мовы. Традыцыі Адраджэння працягваў Мішэль дэ Мантэнь, стваральнік жанру эсэ.

Для літаратуры XVII ст. характэрна суіснаванне барока і класіцызму. У літаратуры барока развіваліся «высокая» (арыстакратычная) і «нізавая» (дэмакратычная) плыні. «Высокае» барока выявілася ў прэцыёзнай літаратуры(руск.) бел.. Паралельна існавалі «высокая» трагічная паэзія (Тэадор Агрыпа д'Абінье(руск.) бел.) і «нізавое» барока (лірыка Тэафіля дэ Віё(руск.) бел., К. дэ Бло, А. дэ Сент-Амана, паэзія і раманістыка С. Сірано дэ Бержэрака). Бурлескная паэзія (камічныя паэмы П. Скарона) і шахрайскі раман(руск.) бел. паклалі пачатак т. зв. бытавога рэалізму («Камічны раман» Скарона, «Мяшчанскі раман» Антуана Фюрэцьера).

Класіцызм[правіць | правіць зыходнік]

Падмуркам літаратуры класіцызму сталі рацыяналістычная філасофія Рэнэ Дэкарта і дзейнасць Французскай акадэміі. Асновы класіцыстычнай паэзіі выпрацавалі Франсуа дэ Малерб(руск.) бел. і Мацюрэн Рэнье(руск.) бел.. Асабліва яскрава класіцызм праявіўся ў драматургіі. Завершаныя формы трагедыя класіцызму набыла ў творах П’ера Карнеля; галоўны персанаж яго трагедый — носьбіт асаблівага гераізму («Сід»(руск.) бел., «Гарацый» і інш.). Трагедыю класіцызму развіваў Жан Расін, які засяродзіў увагу на душэўных перажываннях герояў («Андрамаха»(руск.) бел., «Федра»(руск.) бел. і інш.). Дасканалыя ўзоры класіцыстычнай камедыі стварыў Мальер, у творах якога напружаная інтрыга і дыялог спалучаюцца з абмеркаваннем маральных і сацыяльных пытанняў, а на змену камедыі становішчаў прыходзіць камедыя характараў(руск.) бел. («Тарцюф»(руск.) бел., «Дон Жуан»(руск.) бел., «Мізантроп»(руск.) бел., «Мешчанін у дваранах»(руск.) бел. і інш.). У 1670-я г. зарадзіўся класіцыстычны («аналітычны») раман (Мары Мадлен дэ Лафает(руск.) бел.), развіваліся розныя жанры дыдактычнай класіцыстычнай прозы — «думкі» (Блез Паскаль), афарызмы і максімы (Франсуа дэ Ларошфуко), «харакгары» (Жан дэ Лабруер) і паэзіі («Байкі» Жана дэ Лафантэна), дасягнула росквіту эпісталярная (Мадам дэ Севінье(руск.) бел.), аратарская (Жак-Бенінь Басюэ(руск.) бел.) і мемуарная (Ж. Ф. П. Рэц(руск.) бел.) проза. Тэарэтык літаратуры Нікала Буало падвёў своеасаблівы вынік развіццю класіцызму ў вершаваным трактаце «Паэтычнае мастацтва» (1674).

«Спрэчка пра старажытных і новых аўтараў» (1687), пачатая Шарлем Перо і Бернарам Фантэнелем, — сведчанне крызісу літаратуры класіцызму і нарастання асветніцкіх тэндэнцый.

Цэнтральнай падзеяй перыяду Асветніцтва стала выданне «Энцыклапедыі, або Тлумачальнага слоўніка навук, мастацтваў і рамёстваў»(руск.) бел. (т. 1—35, 17511780, пад рэдакцыяй Ж. Л. Д’Аламбера і Д.Дзідро), у якой яскрава выявілася асветніцкая канцэпцыя свету і чалавека. На першае месца вылучылася проза, у якой панавалі сінт. літаратурна-філасофскія формы: раман («Персідскія лісты»(руск.) бел. Шарля Луі дэ Мантэск’ё), аповесць («Кандыд, або Аптымізм»(руск.) бел. і інш. Вальтэра), аповесць-дыялог («Пляменнік Рамо»(руск.) бел. Дзідро). Традыцыі шахрайскага рамана выявіліся ў творчасці Алена-Рэнэ Лесажа(руск.) бел.. Увага да новых форм рэчаіснасці ўвасобілася ў жанры камедыі (Жан Франсуа Рэньяр(руск.) бел., Ален-Рэнэ Лесаж(руск.) бел., П’ер Агюстэн Карон дэ Бамаршэ).

Пад уплывам англійскай літаратуры пашырылася «слёзная» камедыя(руск.) бел. (Дэтуш(руск.) бел., П'ер Клод Нівель дэ Лашасэ), якую пазней замяніла мяшчанская драма(руск.) бел. (Дзідро). У лірыцы пераважала «лёгкая» паэзія ракако. У творчасці Гіёма Амфры дэ Шальё(руск.) бел., Шарля-Агюста дэ Лафара(фр.) бел. і інш. культываваўся геданізм і галантны эратызм, пераважалі анакрэантычныя матывы(руск.) бел., увасобленыя ў малых паэтычных формах (мадрыгал, сяброўскае пасланне, эпіграма). Паэтыка ракако ўласціва любоўна-псіхалагічным камедыям П'ера дэ Марыво(руск.) бел. і раманам Антуана Гамільтана(руск.) бел., Клода-Праспера Жаліё Крэбіёна-сына(руск.) бел., П'ера дэ Марыво(руск.) бел., Антуана Франсуа Прэво(руск.) бел..

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускай мове выйшлі асобнымі выданнямі: кнігі «Краіна Паэмія» (1962, анталогія французскай паэзіі для дзяцей), «Паэты Парыжскай камуны» (1971), «Французская навела XX ст.» (1992), «3 французскай і бельгійскай паэзіі» (1993), творы французскіх пісьменнікаў — «Змаганне за агонь» (1929) Рані-Старэйшага, «Розныя факты» (1929) і «Расія» (1931) Барбюса, «Марсельцы» (1931) Ф.Гра[en], «Гаўрош» (1931, 1938, 1946), «Казета» (1932, 1937, 1957), «Дзевяноста трэці год» (1937) і «Адвержаныя» (1938) Гюго, «Атака аўтобусаў» (1932) Рамэна, «У Па-дэ-Кале наймаюць рабочых» (1933) І. Поля, «Жаніцьба Фігаро» (1936) Бамаршэ, «Крэнкебіль» (1936, 1940) і «Богі прагнуць» (1940) Франса, «Кармэн» (1936), «Варфаламееўская ноч» (1938), «Жакерыя: Сцэны з феадальных часоў» (1940) і «Навелы» (1990) Мерымэ, «Базельскія званы» (1937) Арагона, «Прыгоды дагістарычнага хлопчыка» (1937) Э. Д’Эрвільі, «Песня зямлі» (1937) Жыяно, «80 000 кіламетраў пад вадой» (1937), «Дзеці капітана Гранта», «Таямнічы востраў» (абодва 1938), «3 пушкі на месяц», «Пятнаццацігадовы капітан» (абодва 1940) і «За 80 дзён вакол свету» (1941) Верна, «Апавяданні» (1937), «Пастка» (1939) і «Разгром» (1941) Заля, «Пышка» (1937) і «Навелы» (1987) Мапасана, «Габсек» (1937, 1993) Бальзака, «Тартарэн з Тараскона» (1938) Дадэ, «Мне дваццаць гадоў» (1938) і «Калі сціскаюцца кулакі» (1939) Р. Беланжэ, «Гарганцюа і Пантагруэль» (1940) Рабле, «Чырвоная Шапачка» (1947, 1979) і «Чарадзейныя казкі» (1993) Перо, «Выбраныя песні» (1960) П. Ж. Беранжэ, «Любіць будзем заўтра» (1960) А. Стыля, «Маленькі прынц» (1969, 1989) і «Планета людзей» (1984) А. дэ Сент-Экзюперы, «Зямны акіян» (1973) Апалінэра, «У месяцавым ззянні» (1974) Верлена, «Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы» (1974) і «Навелы» (1996) Маруа, «3 табой» (1980) Элюара, «Першая справа Мегрэ» (1982) і «Пад страхам смерці» (1992) Ж. Сіменона, «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк» (1985) Марыяка, «Чужаніца» (1986) Камю, «Мур» (1991) Сартра.

Друкаваліся паасобныя творы П. Тамара, П. Куртада, Э. Трыяле, Бадлера, Базэна, Брэтона, Буало, П. Буля, Веркора, Віёна, Вільдрака, Віяна, Гільвіка, Іанеска, Клавеля, Ларошфуко, Леконт дэ Ліля, Малармэ, Мальера, Мюсэ, дэ Нерваля, Прэвера, Ралана, Роб-Грые, Рэмбо, Саган, Сарот, Сен-Жон Перса, Шэнье, М. Эмэ і інш.

Сярод перакладчыкаў: Э. Агняцвет, А. Асташонак, М. Багдановіч, Р. Барадулін, Л. Баршчэўскі, В. Гардзей, Ю. Гаўрук, А. Дудар, С. Ліхадзіеўскі, А. Лойка, Н. Мацяш, С. Мурашка, У. Палупанаў, Я. Семяжон, Л. Філімонава, А. Хадановіч, Л. Яўменаў і інш.

Сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

Царкоўная літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Страшны суд

У пачатку IX стагоддзя Турскі сабор пастанавіў перакласці на французскую мову некаторыя царкоўныя кнігі. Ці была гэта пастанова выкананая, застаецца невядома, але з канца IX стагоддзя да нас дайшла хвалебная песня (sequence) св. Еўлаліі, мошчы якой толькі што былі адчыненыя. Пачынаючы з Χ стагоддзя вядома ўжо некалькі вершаваных жыццяў святых і духоўна-маральных маралізатарскіх твораў. Гэта жыцці св. Лежэ, св. Аляксея, св. Рыгора, св. Брандана, жыццё св. Мікалая, напісанае Васом, пераклад Песні Песняў, настаўленне (Comput) Піліпа дэ Тана і вершаваныя пропаведзі — вершы аб Страшным судзе, «Спрэчка душы і цела» і інш.

Да нас дайшлі дзесяткі агіяграфічных паэм. Большасць з іх — на самай справе казкі, нават зборнікі казак, увабраўшы ў сябе старажытны хрысціянскі, кельцкі або ўсходні фальклор. Асабліва характэрны прыклад падобнага роду — «Жыццяпіс Айцоў Царквы» і апавяданні пра святых Варлаама і Язафата.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]