Нікола Анціч
Нікола Анціч | ||
Агульная інфармацыя | ||
Нарадзіўся | 4 студзеня 1994[1] (25 гадоў)
| |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 178 см | |
Пазіцыя | абаронца | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 5 | |
Кар’ера | ||
Маладзёжныя клубы | ||
2004 — 2011 | ![]() | |
Клубная кар’ера* | ||
2011 — 2014 | ![]() |
19 (0) |
2011 — 2012 | → ![]() |
18 (1) |
2014 | ![]() |
1 (0) |
2015 | ![]() |
8 (0) |
2015 — 2018 | ![]() |
89 (0) |
2019 — | ![]() | |
Нацыянальная зборная** | ||
![]() |
7 (0) | |
2012 — 2013 | ![]() |
8 (1) |
2015 — 2017 | ![]() |
5 (0) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Нікола Анціч (сербск.: Никола Антић / Nikola Antić; нар. 4 студзеня 1994, Бялград, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца беларускага клуба «Шахцёр» з Салігорска.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
На юнацкім узроўні выступаў за бялградскі «Партызан», аднак першым прафесійным клубам абаронцы стаў «Рад». Пасля аднаго сезону ў арэндзе ў клубе «Паліч» далучыўся да асноўнай каманды «Рада», дэбютаваў у Суперлізе ў яе складзе.
У жніўні 2014 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Црвенай Звездай», аднак згуляў толькі ў адным матчы. У лютым 2015 года разарваў кантракт і перайшоў у «Ягодзіну». У жніўні 2015 года падпісаў кантракт на 3,5 гады з «Вайводзінай», дзе з цягам часу замацаваўся ў якасці асноўнага іграка, стаў капітанам каманды.
У лютым 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[2].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юніёрскія і моладзевыя зборныя Сербіі розных узростаў. У 2013 годзе ў складзе зборнай U-19 трапіў на чэмпіянат Еўропы, дзе Сербія атрымала перамогу. Прыняў удзел ва ўсіх пяці матчах зборнай на турніры.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату Сербіі: 2016/17
Уладальнік Кубка Беларусі: 2019
Чэмпіён Еўропы да 19 гадоў: 2013
Зноскі
- ↑ Nikola Antic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Никола Антич перешел в солигорский "Шахтер"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
Шахцёр Салігорск
|
---|
1 Фільцоў (б) • 3 Мацвейчык (к) • 4 Хадаркевіч • 5 Анціч • 6 Бурко • 7 Лулаку • 8 Сялява • 9 Нікалаеску • 10 Януш • 13 Булычоў • 14 Грамыка • 15 Вішнякоў • 16 Балановіч • 17 Валадзько • 18 Рыбак • 19 Бакай • 20 Сачыўка • 21 Бардачоў • 22 Хвашчынскі • 23 Ю. Кавалёў • 25 Ламбуліч • 27 Сёке • 29 Бодул • 35 Часноўскі (б) • 39 Малашчыцкі (б) • 44 Прыйма • 51 Шындагарыдзэ • 71 А. Кавалёў • 88 Янкоўскі • 99 Эбонг • Кендыш • Макаранка • Трэнер: Юрый Вернідуб |