Гула (багіня)
| Гула | |
|---|---|
| Выява 3 тысячагоддзя да н.э. | |
| Багіня лекавання | |
| Міфалогія | Шумера-акадская |
| Пол | жанчына |
| Бацька | Ан |
| Муж | Нінурта |
| Дзеці | Ніназу |
| У іншых культурах | Нінтынуга |
Гула (шумер. літаральна "вялікая"), у вавілонскай міфалогіі вядома як Нінтынуга — багіня лекавання, заступніца медыкаў у шумера-акадскай міфалогіі.
Вядома з 3 тысячагоддзя да н. э. Культ узнік у перыяд росквіту Ура. Лічыцца, што яму папярэднічаў больш старажытны шумерскі культ Бау, багіні сабак. Асноўным цэнтрам шанавання з'яўляўся горад Ісін, таму Гула вядома яшчэ як Нінісіна (літаральна "жанчына Ісіна"). У месапатамскіх загаворах таксама называецца эпітэтамі "жанчына здароўя" і "вялікі лекар". Малявалася разам з сабакамі, часцяком у атачэнні зорак. Некаторыя даследчыкі разглядаюць Гулу як бажаство, звязанае з замагільным светам. Адным з яе дадатковых сімвалаў з'яўляўся кій, аплецены змеямі, які ў трансфармаваным выглядзе выкарыстоўваецца ў сучаснай медыцыне.