Ніна Іванаўна Гуд
Выгляд
Ніна Іванаўна Гуд | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 сакавіка 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фалькларыстка, рэжысёр, сцэнарыст, педагог |
Месца працы | |
Альма-матар |
Ніна Іванаўна Гуд (нар. 2 сакавіка 1955, г. Марыупаль, Данецкая вобласць, Украіна[1]) — беларускі фалькларыстка, рэжысёр, сцэнарыстка, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1977 годзе Харкаўскі інстытут культуры. З 1978 года выкладае ў Беларускім універсітэце культуры і мастацтваў[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследуе праблемы развіцця традыцыйнага і сучаснага беларускага фальклору (святы і абрады). Аўтар зборніка сцэнарыяў каляндарных свят «Мінскія Каляды» (1994), «Калядныя вячоркі» (2002) і «Шчодры вечар, багаты вечар» (2003), метадычных дапаможнікаў і рэкамендацый. Адна з арганізатараў рэспубліканскіх фестываляў беларускай народнай гульні (1992—2000)[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з беларускім этнографам і фалькларыстам Пятром Гудам (нар. 1945).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Роля фальклору ў летне-асенніх святах беларусаў // Актуальный праблемы і навуковыя пошукі ў галіне культуры і мастацтва: Тэз. дакл. на навукова-творч. канф. 19—20 крас. 1994 г. Мн., 1994;
- Беларускі кірмаш. Мн., 1996 (разам з П. А. Гудам).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. М. Навумчык. Гуд Ніна Іванаўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ніна Іванаўна Гуд на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»