Ніна Баршчэўская
Ніна Баршчэўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мовазнаўца, грамадская дзяячка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Ніна Баршчэўская (29 чэрвеня 1956, Козлікі Гайнаўскага павета Беластоцкага ваяводства, Польшча) — беларускі мовазнавец, грамадскі і культурны дзеяч. Доктар філалагічных навук (2004), прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Б. Тарашкевіча ў Бельску Падляскім (1975), затым вучылася на Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, на якой працавала ў 1980—2018 гадах[1] і якой кіравала ў 2009—2014 і 2016—2018 гадах.[2] У дыпломнай (1980) і кандыдацкай працах (1988) закранала пытанні польска-беларускага моўнага памежжа і дыялектызмаў у беларускай літаратурнай мове. У 2004 годзе абараніла доктарскую дысертацыю «Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы». З’яўляецца прафесарам Варшаўскага ўніверсітэта. Аўтар звыш 50 навуковых публікацый:
З 1992 звязана з Беларускай службай Польскага радыё, кіраўніца рэдакцыі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[3], медалём «Гонар і Годнасць» (21 люты 2024)[4], медалём Францыска Скарыны (22 студзеня 2025[5], узнагарода ўручана 23 сакавіка 2025[6])
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы. -- Варшава: Кафедра беларускай філалогіі Факультэт прыкладной лінгвістыкі і ўсходнеславянскіх філалогій Варшаўскі ўніверсітэт, 2004. — 368 с. ISBN 83-920472-0-6.[7]
Зноскі
- ↑ Радослав Калета, Нина Барщевская, профессор Варшавского университета, белорусский и польский ученый = Nina Barszczewska, professor at the University of Warsaw and Belarusian and Polish scholar, [у:] Женщины-ученые Беларуси и Польши. Материалы международной научно-практической конференции, Минск, 26 марта 2020 г., ред. И. В. Казакова, И. В. Олюнина, Минск 2020, с. 17, гл. https://depot.ceon.pl/handle/123456789/18350 або http://elib.bsu.by/handle/123456789/242197
- ↑ http://bel.kb.uw.edu.pl/pracownicy/barszczewska-nina/
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
- ↑ Свабода, Радыё. АПК узнагародзіў Вячорку, Някляева, Смулкову, Сурвілу, Шупу і іншых за ўнёсак у захаваньне і папулярызацыю беларускай мовы . Радыё Свабода (21 лютага 2024). Праверана 12 студзеня 2025.
- ↑ Аб’яднаны пераходны кабінет узнагародзіў двух журналістаў . Беларуская асацыяцыя журналістаў (24 студзеня 2025). Праверана 24 сакавіка 2025.
- ↑ На Дзень Волі заснавальніца Беларускай службы Польскага радыё Ніна Баршчэўская ўганараваная медалём Скарыны (ФОТА) - Беларуская Служба(нявызн.). www.polskieradio.pl. Праверана 24 сакавіка 2025.
- ↑ http://kamunikat.org/download.php?item=482-6.pdf&pubref=482
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ірына Тамільчык. Баршчэўская Ніна Архівавана 14 сакавіка 2006. // Кантакты і дыялогі 9/2000
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ніна Баршчэўская // Беларускія аўтары Архівавана 22 мая 2008. на Kamunikat.org
- Acta Albaruthenica. Tom jubileuszowy dedykowany prof. Ninie Barszczewskiej Архівавана 25 лютага 2023.
- Нарадзіліся 29 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Гайнаўскім павеце
- Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
- Дактары філалагічных навук
- Выпускнікі Беларускага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
- Узнагароджаныя медалём «Гонар і Годнасць»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мовазнаўцы Польшчы