Ніна Васільеўна Горбач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніна Васільеўна Горбач
Дата нараджэння 29 жніўня 1925(1925-08-29) (98 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера ліхеналогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук
Альма-матар

Ніна Васільеўна Горбач (руск.: Нина Васильевна Горбач; нар. 29 жніўня 1925) — вучоны ў галіне ліхеналогіі, кандыдат біялагічных навук (1954). Член Усесаюзнага батанічнага таварыства[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў горадзе Аляксандраў Уладзімірскай губерні (зараз Уладзімірская вобласць Расіі). У 1948 годзе скончыла Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева. З 1950 года ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР (сучасны Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі), з 1958 года — старшы навуковы супрацоўнік.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займалася вывучэннем складу і развіцця ліхенафлоры Беларусі. Адкрыла новы від лішайнікаў Pertusaria muscicola (1961) і новы род ліхенафлоры СССР (1956)[2]. Сярод апублікаваных прац:

  • Определитель листовых и кустистых лишайников БССР. — Мн., 1965.
  • Лишайники Белоруссии: Определитель. — Мн., 1973.
  • Способ лихеноиндикации загрязнения атмосферного воздуха // Доклады АН БССР, Т. 23, № 8 (разам з Н. У. Гетка).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]