Ніна Львоўна Сямізорава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ніна Львоўна Семізорава)
Ніна Львоўна Сямізорава
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1956(1956-10-15)[1] (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Марыс-Рудольф Эдуардавіч Ліепа
Адукацыя
Прафесія балерына, балетны педагог
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Украінскай ССР Народны артыст РСФСР

Ніна Львоўна Семізо́рава[2] (нар. 15 кастрычніка 1956, Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць) — савецкая ўкраінская і расійская балерына, балетны педагог. Заслужаная артыстка УССР (1977), Народная артыстка РСФСР (1985).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 15 кастрычніка 1956 года ў горадзе Крывы Рог. У 1975 годзе скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча (педагог Г. М. Кірылава). У 1975—1978 гадах выступала на сцэне Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Т. Шаўчэнкі. У 1978—2000[3] гадах атыстка балетнай трупы Вялікага тэатра ў Маскве. У 1989 годзе скончыла балетмайстарскі факультэт Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва[3]. У 2000—2008 гадах балетмайстар-рэпетытар тэатра «Крамлёўскі балет», з 2009 года — балетмайстар-рэпетытар балетнай трупы Вялікага тэатра[3]. Пасля завяршэння сцэнічнай кар’еры Ніна Сямізорава з 1996 года[3] выкладае на кафедры харэаграфіі Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва[4][3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Танец Семізоравай адрозніваецца прыгажосцю ліній, лёгкім кручэннем і скачком, тонкім пачуццём паставы. Сярод яе лепшых партый — Фрыгія («Спартак» А. Хачатурана) і Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага); ледзі Макбет («Макбет  (руск.)» К. Малчанава  (руск.), балетмайстар У. В. Васільеў). Гастралявала за мяжой[5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1-я прэмія і залаты медаль Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Маскве (1977)[2][3][5]
  • Заслужаная артыстка УССР (1977)
  • Народная артыстка РСФСР (1985)
  • Прэмія Маскоўскага камсамола «За высокае выканальніцкае майстэрства і актыўную грамадскую дзейнасць» (1985)[3]
  • Прыз «За вялікі ўклад у мастацтва балета ХХ стагоддзя» на Міжнародным фестывалі «Зоркі сусветнага балета» (Данецк, 1999)[3]
  • Прыз часопіса «Балет» «Душа танца» ў намінацыі «Мэтр танца» (2007)[3]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сямізорава Ніна Львоўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 348. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Зарубин В. И. Семизо́рова Нина Львовна // Балет: энциклопедия / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 489. — 623 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Семизорова Нина Львовна // Российские деятели украинского происхождения. История отношений Украины и России в лицах за 337 лет (1654—1991) [Текст]: энциклопедический справочник / А. Ф. Ткаченко. — К.: Аристей, 2005. — 604 с. — 345. ISBN 966-8458-30-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]