Ніна Львоўна Сямізорава
Ніна Львоўна Сямізорава | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1956[1] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Марыс-Рудольф Эдуардавіч Ліепа |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына, балетны педагог |
Тэатр | |
Узнагароды |
Ніна Львоўна Семізо́рава[2] (нар. 15 кастрычніка 1956, Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць) — савецкая ўкраінская і расійская балерына, балетны педагог. Заслужаная артыстка УССР (1977), Народная артыстка РСФСР (1985).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 15 кастрычніка 1956 года ў горадзе Крывы Рог. У 1975 годзе скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча (педагог Г. М. Кірылава). У 1975—1978 гадах выступала на сцэне Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Т. Шаўчэнкі. У 1978—2000[3] гадах атыстка балетнай трупы Вялікага тэатра ў Маскве. У 1989 годзе скончыла балетмайстарскі факультэт Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва[3]. У 2000—2008 гадах балетмайстар-рэпетытар тэатра «Крамлёўскі балет», з 2009 года — балетмайстар-рэпетытар балетнай трупы Вялікага тэатра[3]. Пасля завяршэння сцэнічнай кар’еры Ніна Сямізорава з 1996 года[3] выкладае на кафедры харэаграфіі Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва[4][3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Танец Семізоравай адрозніваецца прыгажосцю ліній, лёгкім кручэннем і скачком, тонкім пачуццём паставы. Сярод яе лепшых партый — Фрыгія («Спартак» А. Хачатурана) і Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага); ледзі Макбет («Макбет » К. Малчанава , балетмайстар У. В. Васільеў). Гастралявала за мяжой[5].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1-я прэмія і залаты медаль Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Маскве (1977)[2][3][5]
- Заслужаная артыстка УССР (1977)
- Народная артыстка РСФСР (1985)
- Прэмія Маскоўскага камсамола «За высокае выканальніцкае майстэрства і актыўную грамадскую дзейнасць» (1985)[3]
- Прыз «За вялікі ўклад у мастацтва балета ХХ стагоддзя» на Міжнародным фестывалі «Зоркі сусветнага балета» (Данецк, 1999)[3]
- Прыз часопіса «Балет» «Душа танца» ў намінацыі «Мэтр танца» (2007)[3]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ The International Who's Who of Women 2006 — Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё ж з Нина Семизорова (руск.) // Вялікі тэатр
- ↑ Нина Семизорова // Музыкальные сезоны (руск.)
- ↑ а б Балет 1981.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сямізорава Ніна Львоўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 348. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Зарубин В. И. Семизо́рова Нина Львовна // Балет: энциклопедия / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 489. — 623 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Семизорова Нина Львовна // Российские деятели украинского происхождения. История отношений Украины и России в лицах за 337 лет (1654—1991) [Текст]: энциклопедический справочник / А. Ф. Ткаченко. — К.: Аристей, 2005. — 604 с. — 345. ISBN 966-8458-30-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нина Семизорова (руск.) // Сайт Вялікага тэатра
- Сергей Павленко Нина Семизорова: «На балетной сцене все видно, как в зеркале» (руск.) // Сайт Краснаярскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета
- Рибель А. А. От исполнительского к педагогисекому мастерству (тврчество Н. Л. Сезоровой) // Вестник Академии русского балета им. А. Я. Вагановой. № 4(63), 2019 (руск.)
- Нина Семизорова // Музыкальные сезоны (руск.)
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Крывым Рогу
- Выпускнікі Кіеўскага харэаграфічнага вучылішча
- Выпускнікі ДІТМа
- Выкладчыкі ДІТМа
- Заслужаныя артысты Украінскай ССР
- Народныя артысты РСФСР
- Асобы
- Артысты балета паводле алфавіта
- Артысты балета СССР
- Артысты балета Украіны
- Артысты балета Расіі
- Артысты балета XX стагоддзя
- Балетмайстры Расіі
- Балетмайстры XX стагоддзя
- Балетмайстры XXI стагоддзя