Ніна Аляксандраўна Сасноўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ніна Сасноўская)
Ніна Аляксандраўна Сасноўская
Дата нараджэння 1892
Месца нараджэння
Дата смерці 1979
Месца смерці
Род дзейнасці графік, педагог
Месца працы
Вучоба

Ніна Аляксандраўна Сасноўская (1892, в. Дабраволя Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні, цяпер у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці — 1979, г. Вільнюс) — заходнебеларускі мастак-графік, педагог

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19101911 гадах вучылася ў Віленскай рысавальнай школе. Два гады (19191921) як вольная слухачка займалася на мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта. У пачатку 1920-х працавала выкладчыкам малявання ў Віленскай беларускай гімназіі.

У 1923 годзе выканала алоўкавы партрэт Я. Купалы, які быў літаграфіраваны на камень мастаком Я. Горыдам. Надрукаваны ў віленскай друкарні Ласкова, партрэт Я. Купалы атрымаў шырокае распаўсюджанне сярод беларускага насельніцтва ў Заходняй Беларусі ў перадваенны перыяд (1930—1939).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Янка Купала: энцыклапедычны даведнік. — Мн .: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1986. — С. 548. — 727 с.