Язэп Міхайлавіч Горыд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Язэп Горыд
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні: Язэп Міхайлавіч Горыд
Дата нараджэння: 27 ліпеня 1896(1896-07-27)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1 верасня 1939(1939-09-01) (43 гады)
Месца смерці:
Род дзейнасці: мастак
Жанр: партрэт, пейзаж, Карыкатура і ілюстрацыя
Вучоба:
  • Віленскі ўніверсітэт[d]
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Язэ́п Міха́йлавіч Го́рыд (27 ліпеня 1896, Адэса — 1 верасня 1939) — заходнебеларускі мастак[1]. Займаўся прыкладной і станковай графікай, станковым(руск.) бел. і манументальным жывапісам(руск.) бел..

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маладыя гады[правіць | правіць зыходнік]

Манаграма Горыда

Нарадзіўся ў Адэсе. Маці Браніслава Янкоўская. У Марыупалі скончыў школу. Пайшоў на фронт Першай сусветнай вольнапісаным. На Кубані далучыўся да польскага войска Люцыяна Жалігоўскага, у складзе якой — праз Бесарабію і Галіцыю — тройчы паранены стралец Язэп дайшоў у 1921 годзе да Вільні[2].

У 19231928 навучаўся на мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта[1] ў Фердынанда Рушчыца і Людаміра Сляндзінскага.

Праца над беларускамоўнымі выданнямі[правіць | правіць зыходнік]

Карыкатура Горыда на Юзафа Пілсудскага ў часопісе Маланка

У 1925 годзе ён аздобіў выданне фалькларыста і музыказнаўцы Антона Грыневіча «Беларускі дзіцячы спеўнік». У снежні 1926 распрацаваў лагатып Грамадоўскай газеты «Narodny zwon»[2]. Да 1928 вядучы мастак сатырычнага часопісу «Маланка»[1], афармляў кнігі Максіма Багдановіча «Вянок» (2-е выданне), Міхася Васілька «Шум баравы», Максіма Танка «Журавінавы цвет», Рыгора Шырмы «Беларускія народныя песні», Яна Станкевіча «Беларускія (крывіцкія) казкі», заходнебеларускія падручнікі[1].

Сымон Рак-Міхайлоўскі замовіў партрэты Якуба Коласа і Янкі Купалы[1]. У мінскім музеі Купалы захоўваецца графічны адбітак партрэта песняра аўтарства Ніны Сасноўскай і Язэпа Горыда. Сасноўская зрабіла алоўкавы малюнак, а Горыд перавёў яго на літаграфскі камень[2].

У чэрвені 1928 Горыда «адмыслова запрасілі» паўдзельнічаць у выстаўцы, што павінна адбыцца ў памяшканні рэстарана Урублеўскіх (на рагу Міцкевіча і Арэшкоўскага), на якую даслаў свае тры працы і вядомы мастак Людамір Сляндзінскі.

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

Горыд побач з вітражом, выкананым для віленскага афіцэрскага казіно

Паціху адыходзіць ад малааплочваемай працы над беларускімі выданнямі. Атрымлівае памяшканне пад часовую майстэрню ў бернардзінскіх мурах, дзе выконвае першую манументальную замову, якая істотна падмацавала яго фінансавы стан. У 1929 удзельнічае ў дзвюх выстаўках: у Вільні і Познані са сваімі станковымі творамі.

У 1929 годзе ў Вільні Ілюстраваў працу «Chronologia dziejów nowożytnych» (1492—1929) Ёзэфа Раманоўскага.‏

З 1928 года навучаўся ў Парыжы[1], дзе рабіў свае выстаўкі ў 1925, 1928, 1930 гадах. У 1930 пасля сваёй выстаўкі ў Галерэі Зак вяртаецца ў Вільню. Быў членам Віленскага таварыства мастакоў-пластыкаў (польск.: Wileńskie Towarzystwo Artystów Plastyków).

У 1931 годзе апрацаваў каталог «Malarstwo, rysunek, grafika».

Па вяртанні робіцца папулярным мастаком, мае шмат замоў. Удзельнічаў у распачатай 14 чэрвеня 1931 года выстаўцы, прымеркаванай да заснавання музея сучаснага мастацтва. Прэзентаваў свае працы на І Выстаўцы твораў віленскіх мастакоў у Друскеніках. Ад пачатку 1932 года, тры гады запар, яго выстаўкі выклікалі рэзананс у Варшаве. Год працаваў над замовай па выкананні вітража і фрэсак у прэзентацыйнай зале віленскага гарнізоннага казіно, у якой прадставіў сімвалічныя сцэны вызвалення і адраджэння Польшчы, што было ўспрынята замоўцамі патэтычна.

У кастрычніку 1932 года зладзіў персанальную выстаўку з 50 твораў. Тады ж, у 1930-я гады, зрабіў сграфіта на адміністрацыйным будынку на вуліцы Дамініканскай. У агульную, трохколерную кампазіцыю раслінна-дэкаратыўнага арнамента, побач з нябесным апекуном Вільні, навечна пасяліў Скарынаўскі відарыс, што захаваўся да сёння.

У 1938 годзе намаляваў фрэскі ў Прамыслова-гандлёвым доме ў Вільні.

Паводле некаторых звестак, загінуў у час бамбардзіроўкі Варшавы 1 верасня 1939 года[3]. Паводле іншых звестак загінуў пад Вільняй[4] ці Дземблінам.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аб’ёмны роспіс (над першым паверхам) каляровымі тынкоўкамі (сграфіта). Будынак на вул. Дамініканская

Працаваў у галіне палітычнай і бытавой карыкатуры, сатырычнага малюнка, у кніжнай графіцы. Аб’ектам палітычна завостраных карыкатур Горыда былі прадстаўнікі буржуазіі Польшчы: міністры, крерыкальныя дзеячы, прадстаўнікі рэжыму Пілсудскага, журналісты і іншыя[1].

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Вільня[правіць | правіць зыходнік]

Дагэтуль захаваўся аб’ёмны роспіс у беларускім стылі, з выкарыстаннем малюнкаў з гравюр Скарыны каляровымі тынкоўкамі (сграфіта) будынку на вул. Дамініканскай[2].

Літоўскі мастацкі музей(руск.) бел.[5][правіць | правіць зыходнік]

  1. Партрэт скульптара Рафала Яхімовіча(руск.) бел., 1929, год набыцця 1956
  2. Вільня, Лукішкі, пляц узімку 1932, год набыцця 1958
  3. Віленская бажніца Св. Яна з усходняга боку і дамы на вуліцы Св. Міхаіла (без года)

Нацыянальны музей у Варшаве[правіць | правіць зыходнік]

  1. Нёман з рыбакамі на беразе
  2. Узгорак

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтральным дзяржаўным архіве Літвы захоўваюцца яго заліковая кніжка, фота, даведкі ўніверсітэта[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Горид Язэп Михайлович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 164. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Пілігрымка мастака Язэпа Горыда Сяргей Гваздзёў Новы Час 02-04-2010
  3. 3,0 3,1 Вяртанне-6, Мінск, 1999 Беларускі фонд культуры с.102
  4. Каталог аўкцыёну
  5. Вяртанне-6, Мінск, 1999 Беларускі фонд культуры с.109-100

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]