Ніна Лявонаўна Сняжкова
Ніна Лявонаўна Сняжкова | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 красавіка 1926 |
||||||
Смерць | 4 чэрвеня 2008 (82 гады) | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Ніна Лявонаўна Сняжкова (25 красавіка 1926, г. Ветка, Гомельская вобласць — 4 чэрвеня 2008) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З сялянскай сям’і[1]. Рана пачала сваю працоўную дзейнасць, бо бацька загінуў у Вялікай Айчыннай вайне. У 1943—1944 гадах працавала ў Веткаўскім раённым камітэце КП(б)Б[1]. У пасляваенны час адзнакай скончыла Гомельскае педвучылішча, у 1952 годзе факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2], у 1959 годзе ВПШ пры ЦК КПСС[1]. У 1960—1955 гадах працавала ў рэдакцыі газеты «Гомельская праўда». У 1955—1968 гг. на партыйнай працы[2] у Гомельскім абкаме КПБ, Магілёўскім абкаме КПБ[2]. Выбіралася членам ЦК КПБ і дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР[1].
З 1968 г. намеснік старшыні праўлення Усесаюзнага таварыства «Веды»[2]. У 1977—1986 гадах Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. З кастрычніка 1970[2] па 1985 год намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. Асаблівую ўвагу на дзяржаўным узроўні Ніна Лявонаўна надавала будаўніцтву сельскіх школ і медыцынскіх устаноў, падрыхтоўцы для іх кадраў[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана 3 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Дружбы народаў, шматлікімі медалямі[2], ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Снежкова Нина Леонтьевна
- ↑ а б в г д е ё Страта. № 23 (841) 07.06.2008(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2021. Праверана 1 сакавіка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Знакамітыя землякі: Сняжкова Ніна Лявонаўна // Памяць: Гіст. — дакум. хроніка Веткаўскага р-на. У 2 кн. Кн. 2. — Мн.: БЕЛТА, 1998. — С. 338—339.
- Снежкова Нина Леонтьевна // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-и. Т. 5. Биографический справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: Бел. Сов. Энцикл, 1981. — С. 588.
- Сняжкова Ніна Лявонаўна // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 9. Рабкор — Сочы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1973. — 640 с.: іл., карты.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 25 красавіка
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Ветцы
- Памерлі 4 чэрвеня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Члены Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л. С. Выгоцкага
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
- Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
- Члены ЦК КПБ
- Сакратары Магілёўскага абкама КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
- Жанчыны-палітыкі Беларусі