Ніна Сяргееўна Емяльянава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ніна Сяргееўна Емяльянава
Дата нараджэння: 31 студзеня 1948(1948-01-31) (71 год)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Член у:

Ніна Сяргееўна Емялья́нава (нар. 31 студзеня 1948, г. Гродна) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сям’і службоўцаў. Скончыла ў Гродне СШ № 1. У 19681974 гадах вучылася на факультэце горадабудаўніцтва Маскоўскага архітэктурнага інстытута (выкладчыкі І. Г. Ляжава[ru], Б. К. Яромін). Затым у 19741979 гадах працавала архітэктарам, ст. архітэктарам у тэрытарыяльнай майстэрні № 7 інстытута «Масграмадзянпраект» у г. Каломна Маскоўскай вобласці. З 1980 года працуе кіраўніком групы архітэктараў у «Гроднаграмадзянпраекце»[1][2].

Сябра Беларускага саюза архітэктараў з 1990 года[1][2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш значныя работы: музычнае вучылішча з музычнай школай па праспекце Я. Купалы ў Гродне, плавальны басейн у Гродзенскай СШ № 9, 12-14-павярховы жылы дом у мікрараёне «Румлёва», фірменная крама «Ніка» у мікрараёне «Вішнявец» у Гродне, адміністрацыйны будынак у Лідзе, праваслаўная царква «Усіх гаротных Радасць» ў Мастах (1992, будаўніцтва ў 19931997), 60-кватэрны жылы дом па вуліцы Ф. Скарыны і 80-кватэрны жылы дом па вул. А. Міцкевіча ў Навагрудку[1], праваслаўны храм у гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых у Гродне (2001, будуецца з 2004), добраўпарадкаванне набярэжнай р. Нёман у Гродне (20032006, будуецца з 2004; у сааўтарстве з А. Валканоўскай, Н. М. Дашук),  рэканструкцыя школы з прыбудовай на 540 навучэнцаў у г.п. Воранава (20032004, будаўніцтва ў 20052007; у сааўтарстве з Т. Д. Чорнай, А. Валканоўскай), квартал жылой забудовы ў в. Луцкаўляны Гродзенскага раёна (2007, пачатак будаўніцтва ў 2009; пры ўдзеле архітэктараў І. Беленькай, Р. Ю. Касперчыка)[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Емяльянава Ніна Сяргееўна // Пяткевіч А. М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: Даведнік.. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 356 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 Емельянова Нина Сергеевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]