Ніна Уладзіміраўна Жданюк
Ніна Уладзіміраўна Жданюк | |
---|---|
Нараджэнне |
12 снежня 1954 (69 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, настаўніца |
Узнагароды |
Ніна Уладзіміраўна Жданюк (нар. 12 снежня 1954, Мінск) — беларускі палітык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (настаўнік беларускай мовы і літаратуры), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай.
Працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры Філіпіняцкай васьмігадовай школы Валожынскага раёна Мінскай вобласці, выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Валожынскага ПТВ-208, інструктарам ідэалагічнага аддзела, загадчыкам кабінета палітасветы, загадчыкам ідэалагічнага аддзела Валожынскага райкама КПБ. Была намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Валожынскага ПТВ-208, намеснікам загадчыка аддзела адукацыі Валожынскага райвыканкама. Займала пасаду дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Валожынская агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей-сірот, якія засталіся без апекі бацькоў».
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, знакам «Выдатнік адукацыі»[2].
Зноскі
- ↑ АРТЕМЕНКО ЛЮДМИЛА АЛЕКСАНДРОВНА Архівавана 26 жніўня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 12 снежня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання