Ніна Фёдараўна Федарук
Ніна Фёдараўна Федарук | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасць | урач |
Нараджэнне | 25 ліпеня 1951 (69 гадоў) |
Узнагароды |
Ніна Фёдараўна Федарук (нар. 25 ліпеня 1951, в. Воля Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі медык і палітык. Заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці лячэбная справа. Працоўную дзейнасць пачала медсястрой Пялішчанскага ўрачэбнага ўчастка Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Працавала ўрачом-інтэрнам Брэсцкай абласной бальніцы, участковым урачом-тэрапеўтам, загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення Мікашэвіцкай бальніцы Лунінецкага раёна, галоўным урачом Дамачаўскай гарадской пасялковай бальніцы Брэсцкага раёна. Займала пасаду галоўнага ўрача Брэсцкага раённага тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[2].
Зноскі
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 25 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Камянецкім раёне
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Асобы
- Тэрапеўты Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання