Нітрабензол
Нітрабензол | |
![]() | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₆H₅NO₂ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 202-716-0 |
SMILES | |
RTECS | DA6475000 |
ChemSpider |
Нітрабензол, мірбанавы алей — найпрасцейшае араматычнае нітразлучэнне C6H5NO2.
Алеепадобная вадкасць зеленаватага колеру з пахам горкага міндалю. Малекулярная маса 123,12[1] а.а.м. Шчыльнасць 1,2037 г/см³ пры тэмпературы 20 °С. Тэмпература плаўлення 5,85 °C. Тэмпература кіпення 211,03 °C. Добра раствараецца ў бензоле, раствараецца ў арганічных растваральніках (дыэтылавым эфіры, этаноле і інш.), мала раствараецца ў вадзе (0,19 г на 100 г вады пры тэмпературы 20 °C[1]).
Атрыманне[правіць | правіць зыходнік]
Нітрабензол атрымліваюць нітраваннем бензолу сумессю канцэнтраванай азотнай і сернай кіслот.
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Нітрабензол выкарыстоўваецца ў вытворчасці аніліну, бензідыну, азабензолу, ханаліну і інш., у якасці растваральніка і ўваходзіць паліравальных сумесяў для паліравання металаў.
Шкоднае ўздзеянне[правіць | правіць зыходнік]
Нітрабензол з’яўляецца атрутным рэчывам. Гранічна дапушчальная канцэнтрацыя ў паветры рабочай зоны 0,003[1] мг/л. Усмоктваецца праз скуру. Уздзейнічае на цэнтральную нервовую сістэму, печань, парушае абмен рэчываў, акісляе гемаглабін да метагемаглабіну.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Справочник по веществам // ХиМиК.ру(руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. 351. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.