Надзея Сяргееўна Кудасава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Н. Кудасава)
Надзея Сяргееўна Кудасава
Дата нараджэння 19 верасня 1932(1932-09-19) (91 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Сяргей Рагалевіч[d]
Муж Аўген Кудасаў[d] і Янка Запруднік
Род дзейнасці мастачка
Член у

Надзея Сяргееўна Куда́сава (у дзявоцтве Рагале́віч; нар. 19 верасня 1932, в. Дзякавічы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларуская самадзейная мастачка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1944 годзе з сям’ёй старэйшага брата Міхася, які меў на той час шасцёра дзяцей, выехала ў Германію. З 1950 года ў ЗША. Жыве ў г. Самерсет[en] (штат Нью-Джэрсі), працавала лабаранткай у медыцынскай школе. Адна з арганізатараў выставак беларускага мастацтва і ўмельства ў г. Саўт-Рывер (з 1974), уваходзіць у кіраўніцтва Згуртавання беларускіх мастакоў і ўмельцаў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў тэхніцы акварэлі і алейнага жывапісу. У творчасці адлюстроўвае маляўнічыя беларускія краявіды, узаемадзеянне чалавека з прыродай — «Сланечнік» (1970-я гг.), «Бярозы» (1976), «Васількі» (1989) і інш. Творы ўпрыгожваюць беларускія цэрквы і культурна-грамадскія цэнтры за мяжой.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У першым шлюбе з Аўгенам Кудасавым (1922—1983), у другім з Янкам Запруднікам (1926–2022).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]