Надзея Сяргееўна Кудасава
Надзея Сяргееўна Кудасава | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 верасня 1932 (92 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Сяргей Рагалевіч[d] |
Муж | Аўген Кудасаў[d] і Янка Запруднік |
Род дзейнасці | мастачка |
Член у |
Надзея Сяргееўна Куда́сава (у дзявоцтве Рагале́віч; нар. 19 верасня 1932, в. Дзякавічы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларуская самадзейная мастачка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1944 годзе з сям’ёй старэйшага брата Міхася, які меў на той час шасцёра дзяцей, выехала ў Германію. З 1950 года ў ЗША. Жыве ў г. Самерсет (штат Нью-Джэрсі), працавала лабаранткай у медыцынскай школе. Адна з арганізатараў выставак беларускага мастацтва і ўмельства ў г. Саўт-Рывер (з 1974), уваходзіць у кіраўніцтва Згуртавання беларускіх мастакоў і ўмельцаў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў тэхніцы акварэлі і алейнага жывапісу. У творчасці адлюстроўвае маляўнічыя беларускія краявіды, узаемадзеянне чалавека з прыродай — «Сланечнік» (1970-я гг.), «Бярозы» (1976), «Васількі» (1989) і інш. Творы ўпрыгожваюць беларускія цэрквы і культурна-грамадскія цэнтры за мяжой.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У першым шлюбе з Аўгенам Кудасавым (1922—1983), у другім з Янкам Запруднікам (1926–2022).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ляднёва А. С. Кудасава Надзея Сяргееўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).