Ом (рака)
| Ом | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Басейн | 52 600 км² |
| Расход вады | 64 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 56°12′05″ пн. ш. 81°23′16″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Іртыш |
| • Каардынаты | 54°58′54″ пн. ш. 73°22′10″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Іртыш → Об → Карскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Код у ДВР | 14010200112115300004626 |
|
|
|
|
|
|
Ом — рака ў Расіі, працякае ў Заходняй Сібіры па тэрыторыі Омскай і Новасібірскай абласцей, правы прыток Іртыша. Па тэрыторыі Омскай вобласці працякае па Ніжнеомскім, Калачынскім, Кармілаўскім і Омскім раёнах.
Выток знаходзіцца на Васюганскай раўніне, бярэ свой пачатак з возера Омскага, якое знаходзіцца сярод Васюганскіх балот. Далей рака цячэ па Барабінскай нізіне. Вусце ракі знаходзіцца ў Омску, на 1831 кіламетры ад вусця Іртыша па яго правым беразе.
Даўжыня ракі — 1091 км, плошча яе вадазборнага басейна — 52600 км², сярэднегадавы расход вады — 64 м³/сек, максімальны расход вады — 814 м³/сек.
Даліна ракі трапецападобная, месцамі асіметрычная, шырыня яе вагаецца ў вялікіх межах ад 200 метраў да 18 км.
Пойма пераважна двухбаковая, месцамі забалочаная, перасечаная асобнымі грывамі, у ніжняй частцы аднабаковая. Найменшая яе шырыня — 250 м, найбольшая — 16,5 км.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |