Крысціян VIII

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Крысціян VIII
дацк.: Christian VIII.
Christian VIII af Wilhelm Marstrand.jpg
Royal Monogram of King Christian VIII of Denmark.svg
кароль Даніі
1839 — 1848
Папярэднік Фрэдэрык VI
Пераемнік Фрэдэрык VII
кароль Нарвегіі
1814 — 1814
Папярэднік Фрэдэрык VI
Пераемнік Карл II

Нараджэнне 18 верасня 1786(1786-09-18)[1][2][…]
Смерць 20 студзеня 1848(1848-01-20)[1][2][…] (61 год)
Месца пахавання
Род Ольдэнбургская дынастыя[d]
Бацька Frederick[d]
Маці Duchess Sophia Frederica of Mecklenburg-Schwerin[d]
Жонка Duchess Charlotte Frederica of Mecklenburg-Schwerin[d][4] і Caroline Amalie of Augustenburg[d][4]
Дзеці Фрэдэрык VII, Frederik Carl Eide[d], Frederik Kraft[d] і unnamed son Oldenburg[d][5]
Веравызнанне лютэранства
Член у
Дзейнасць манарх, мецэнат
Званне генерал
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага рыцар ордэна Залатога руна
Commons-logo.svg Крысціян VIII на Вікісховішчы

Крысціян VIII (дацк.: Christian 8.; 18 верасня 1786, Капенгаген — 20 студзеня 1848, Капенгаген) —кароль Нарвегіі з 19 мая па 10 кастрычніка 1814 года, кароль Даніі з 1839 года.

Унук Фрыдэрыка V, сын яго малодшага сына прынца Фрыдэрыка (1753—1805), які ў 1770—1780-я гады быў рэгентам Даніі. Бацька яго прыпадаў стрыечным братам Івану VI. Быўшы з 1813 года штатгальтарам Нарвегіі ў рамках дацка-нарвежскай уніі, Крысціян адмовіўся прызнаць умовы аднаго з Кільскіх мірных дагавораў 1814 аб пераходзе Нарвегіі ад Даніі да Швецыі.

19 мая 1814 года выбраны каралём Нарвегіі, але не быў прызнаны вялікімі дзяржавамі і 10 кастрычніка 1814 года адмовіўся ад кароны, пасля чаго ўсталявалася шведска-нарвежская унія.

У 1815—1818 гадах — губернатар дацкага вострава Фюн.

У 1818—1831 гадах не ўдзельнічаў у дзяржаўных справах.

У 1831—1839 гадах — член Тайнага савета.

Атрымыў у спадчыну дацкі прастол пасля смерці свайго стрыечнага брата Фрыдэрыка VI. Быў апошнім прадстаўніком дацкага абсалютызму. Праводзіў палітыку прыгнечання сялянскага і ліберальна-дэмакратычнага руху ў Даніі і нацыянальна-вызваленчага руху ў Шлезвігу і Гольштэйне. У студзені 1848 года пад ціскам масавых хваляванняў вымушаны быў абяцаць канстытуцыю (была ўведзена 5 чэрвеня 1849 года, ужо пасля яго смерці).

Пераемнікам Крысціяна стаў яго бяздзетны сын Фрэдэрык VII, але спадчыннікам другой чаргі яшчэ ў 1847 годзе быў вызначаны прадстаўнік аддаленай галіны Ольдэнбургаў Крысціян Глюксбургскі, пасля кароль Крысціян IX, родапачынальнік дацкай, нарвежскай і грэчаскай дынастый.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Christian VIII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Christian VIII of Denmark // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Lundy D. R. Christian VIII Frederik Oldenburg, King of Denmark // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Lundy D. R. The Peerage


Папярэднік:
Фрэдэрык VI
Кароль Нарвегіі
1814
Пераемнік:
Карл II
Папярэднік:
Фрэдэрык VI
Кароль Даніі
18391848
Пераемнік:
Фрэдэрык VII