Перайсці да зместу

Оскар (кінапрэмія, 2007)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
79-я прэмія «Оскар»
англ.: 79th Academy Awards
Агульныя звесткі
Дата 25 лютага 2007 года
Месца Тэатр «Кодак», Галівуд,
Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША
Вядучы Элен Дэджэнерэс[en][1]
Прадзюсары Лора Зіскін
Рэжысёр Луіс Дж. Хорвіц[en][2]
Узнагароды
Фільм «Адступнікі»
Рэжысёр Марцін Скарсэзэ
«Адступнікі»
Акцёр Форэст Уітакер
«Апошні кароль Шатландыі»
Актрыса Хелен Мірэн
«Каралева»
Найбольш узнагарод «Адступнікі» (4)
Найбольш намінацый «Дзяўчаты мары» (11)
Трансляцыя
Канал ABC
Працягласць 3 гадз. 51 хв.
oscars.org/oscars/ceremo…
← 78-я80-я→

79-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар» за заслугі ў вобласці кінематографа за 2006 год адбылася 25 лютага 2007 года ў тэатры «Долбі» (Галівуд, Лос-Анджэлес). Цырымонія транслявалася ў прамым эфіры тэлерадыёкампаніяй ABC, тэлетрансляцыя сабрала каля 40 мільёнаў гледачоў у ЗША.

Узнагароды прысуджаліся ў 24 катэгорыях. Лідарам па колькасці ўзнагарод, а таксама пераможцам у намінацыях «Найлепшы фільм» і «Найлепшая рэжысура» стаў фільм «Адступнікі» рэжысёра Марціна Скарсэзэ. Сярод іншых пераможцаў «Лабірынт фаўна» удастоіўся трох статуэтак, карціны «Дзяўчаты мары», «Маленькая міс Шчасце» і «Нязручная праўда» атрымалі па дзве ўзнагароды, адной прэміяй былі адзначаны стужкі «Апошні кароль Шатландыі», «Вавілон», «Гісторыя заходняга берага», «Дацкі паэт», «Жыццё іншых», «Каралева», «Кроў акругі Інчжо», «Лісты з Івадзімы», «Марыя-Антуанэта», «Піраты Карыбскага мора: Куфар мерцвяка» і «Шчаслівыя ногі».

Спіс лаўрэатаў і намінантаў

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя катэгорыі

[правіць | правіць зыходнік]
Катэгорыі Лаўрэаты і намінанты
Найлепшы фільм
Узнагароду ўручалі Даян Кітан і Джэк Нікалсан
Адступнікі «Адступнікі» (прадзюсар: Грэм Кінг)
• «Вавілон» (прадзюсары: Алехандра Гансалес Іньярыту, Джон Кілік, Стыў Голін)
• «Каралева» (прадзюсары: Эндзі Харыс, Крысцін Ланган, Трэйсі Сіўард)
• «Лісты з Івадзімы» (прадзюсары: Клінт Іствуд, Стывен Спілберг, Роберт Лорэнц)
• «Маленькая міс Шчасце» (прадзюсары: Дэвід Т. Фрэндлі, Пітэр Сараф, Марк Цёртлтаўб)
Найлепшая рэжысура
Узнагароду ўручалі Фрэнсіс Форд Копала, Джордж Лукас і Стывен Спілберг
Марцін Скарсэзэ Марцін Скарсэзэ — «Адступнікі»
Алехандра Гансалес Іньярыту — «Вавілон»
Клінт Іствуд — «Лісты з Івадзімы»
Пол Грынграс — «Згублены рэйс»
Стывен Фрырз — «Каралева»
Найлепшая мужчынская роля
Узнагароду ўручала Рыз Уізерспун
Форэст Уітакер Форэст Уітакер — «Апошні кароль Шатландыі» (за ролю прэзідэнта Уганды Ідзі Аміна)
Раян Гослінг — «Палова Нельсана» (за ролю Дэна Дана)
Леанарда Дзі Капрыа — «Крывавы дыямент» (за ролю Дэні Арчэра)
Пітэр О’Тул — «Венера» (за ролю Морыса)
Уіл Сміт — «У пагоні за шчасцем» (за ролю Крыса Гарднера)
Найлепшая жаночая роля
Узнагароду ўручаў Філіп Сеймур Хофман
Хелен Мірэн Хелен Мірэн — «Каралева» (за ролю каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II)
Джудзі Дэнч — «Нататкі пра скандал» (за ролю Барбары Ковет)
Пенелопа Крус — «Вяртанне» (за ролю Раймунды)
Мэрыл Стрып — «Д’ябал носіць Prada» (за ролю Міранды Прыстлі)
Кейт Уінслет — «Як малыя дзеці» (за ролю Сары Пірс)
Найлепшая мужчынская роля другога плана
Узнагароду ўручала Рэйчэл Вайс
Алан Аркін Алан Аркін — «Маленькая міс Шчасце» (за ролю Эдвіна Хувера)
Эдзі Мёрфі — «Дзяўчаты мары» (за ролю Джэймса «Тандэра» Эрлі)
Марк Уолберг — «Адступнікі» (за ролю сяржанта Шона Дыгнама)
Джэкі Эрл Хейлі — «Як малыя дзеці» (за ролю Роні Дж. Мак-Горві)
Джыман Хонсу — «Крывавы дыямент» (за ролю Саламона Вандзі)
Найлепшая жаночая роля другога плана
Узнагароду ўручаў Джордж Клуні
Джэніфер Хадсан Джэніфер Хадсан — «Дзяўчаты мары» (за ролю Эфі Уайт)
Адрыяна Бараса — «Вавілон» (за ролю Амеліі)
Кейт Бланшэт — «Нататкі пра скандал» (за ролю Шэбы Харт)
Эбігейл Брэслін — «Маленькая міс Шчасце» (за ролю Оліў Хувер)
Рынка Кікуці — «Вавілон» (за ролю Чыеко Ватаі)
Найлепшы арыгінальны сцэнарый
Узнагароду ўручалі Кірстэн Данст і Тобі Магуайр
Майкл Арндт — «Маленькая міс Шчасце»
Гільерма Арыага — «Вавілон»
Гільерма дэль Тора — «Лабірынт фаўна»
Пітэр Морган — «Каралева»
Айрыс Ямасіта, Пол Хагіс — «Лісты з Івадзімы»
Найлепшы адаптаваны сцэнарый
Узнагароду ўручалі Том Хэнкс і Хелен Мірэн
Уільям Монахан Уільям Монахан[en] — «Адступнікі»
Саша Барон Коэн, Энтані Хайнс, Пітэр Бейнхэм, Дэн Мазер, Тод Філіпс — «Борат»
Альфонса Куарон, Цімаці Дж. Секстан, Дэвід Арата, Марк Фергус, Хоўк Остбі — «Дзіця чалавечае»
Тод Філд, Том Перота — «Як малыя дзеці»
Патрык Марбер — «Нататкі пра скандал»
Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм
Узнагароду ўручала Камеран Дыяс
«Шчаслівыя ногі» (рэж. Джордж Мілер)
• «Тачкі» (рэж. Джон Ласетэр)
• «Дом-пачвара» (рэж. Джыл Кенан)
Найлепшы фільм на замежнай мове
Узнагароду ўручалі Кейт Бланшэт і Клайв Оўэн
Германія «Жыццё іншых» (Германія), рэж. Флорыян Хенкель фон Донэрсмарк
Канада • «Вада» (Канада), рэж. Дзіпа Мехта
Мексіка • «Лабірынт фаўна» (Мексіка), рэж. Гільерма дэль Тора
Данія • «Пасля вяселля» (Данія), рэж. Сюзана Бір
Алжыр • «Патрыёты» (Алжыр), рэж. Рашыд Бушарэб

Іншыя катэгорыі

[правіць | правіць зыходнік]
Катэгорыі Лаўрэаты і намінанты
Найлепшая музыка
Узнагароду ўручалі Пенелопа Крус і Х’ю Джэкман
Густава Сантаалалья Густава Сантаалалья[en] — «Вавілон»
Філіп Глас — «Нататкі пра скандал»
Аляксандр Дэспла — «Каралева»
Хаўер Наварэтэ — «Лабірынт фаўна»
Томас Ньюман[en] — «Добры немец[en]»
Найлепшая песня
Узнагароду ўручалі Куін Лаціфа і Джон Траволта
«I Need to Wake Up» — «Нязручная праўда[en]» (музыка і словы: Меліса Этэрыдж)
• «Listen[en]» — «Дзяўчаты мары» (музыка: Генры Крыгер і Скот Катлер, словы: Эн Прэвен)
• «Love You I Do» — «Дзяўчаты мары» (музыка: Генры Крыгер, словы: Сіда Гарэт)
• «Our Town» — «Тачкі» (музыка і словы: Рэндзі Ньюман)
• «Patience» — «Дзяўчаты мары» (музыка: Генры Крыгер, словы: Уілі Рэале)
Найлепшы мантаж
Узнагароду ўручала Кейт Уінслет
Тэльма Скунмейкер[en] — «Адступнікі»
• Клер Дуглас, Крыстафер Раўс, Рычард Пірсан — «Згублены рэйс»
• Стывен Мірыон, Дуглас Крайс — «Вавілон»
• Алекс Радрыгес, Альфонса Куарон — «Дзіця чалавечае»
• Стывен Розенблюм — «Крывавы дыямент»
Найлепшая аператарская праца
Узнагароду ўручала Гвінет Пэлтрау
Гільерма Навара — «Лабірынт фаўна»
Вілмаш Жыгманд — «Чорная архідэя[en]»
Эмануэль Любецкі — «Дзіця чалавечае»
Дзік Поўп[en] — «Ілюзіяніст»
Уолі Пфістэр[en] — «Прэстыж»
  1. Ellen DeGeneres To Host The Oscars (англ.). Сайт «CBS News» (8 верасня 2006). Праверана 19 студзеня 2021.
  2. Julie Lindeen.. Horvitz at Oscar helm again (англ.). Сайт «Variety» (20 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2014. Праверана 19 студзеня 2021.